Грамадства

«Советская Белоруссия»: «Урад пачне пошукі новых крыніцаў бюджэту»

«СБ» дае вельмі абмежаваную інфармацыю пра нафтавае рашэньне Масквы.

Cёньня ў афіцыйным друкаваным органе Адміністрацыі прэзыдэнта газэце «Советская Белорусия» зьявіўся камэнтар на тэму экспартнага мыта на нафту для Беларусі, што ад наступнага году ўводзіць Расея. Артыкул Уладзімера Самахвалава носіць загаловак «Нафта пахне грашыма».

Аўтар пачынае з апэляцыі да падпісанай у 1999 годзе дамовы аб саюзнай дзяржаве і аб супольнай мытнай прасторы. Падпісаны Міхаілам Фрадковым дакумэнт наконт мытаў «СБ» называе «парушэньнем прынцыпаў узаемнага гандлю».

«СБ» прагназуе налета павышэньне коштаў на бэнзын, а таксама карэкціроўку ў сувязі з гэтымі абставінамі бюджэту-2007. Аднак камэнтатар супакойвае: «На ўзровень жыцьця ў Беларусі гэта асабліва не паўплывае». Увогуле, чалавеку, які не чытаў незалежных СМІ, з артыкулу ў "СБ" немагчыма зразумець, якое канкрэтна рашэньне прыняла Расея, якія прычыны ёю рухалі і якія канкрэтна сумы страціць бюджэт. (Як вядома, "Коммерсант" ацэньвае будучыя страты беларускага бюджэту на 1,7-2 млрд даляраў, а эканамісты прагназуюць дэвальвацыю беларускага рубля ў выніку гэтага).

З артыкулу вынікае, што беларускі бок яшчэ разглядае варыянт, што Расея адклікае сваё рашэньне. Бо зараз акурат вядуцца перамовы, каб «дасягнуць кампраміснага рашэньня».

Магчыма, мы станем сьведкамі новых актаў капітуляцыі і здачы Расеі новых элемэнтаў нацыянальнага сувэрэнітэту Беларусі, напрыклад, стварэньня саюзнага парлямэнту ці перадачы 50% "Белтрансгазу".

Калі ж мыты ня будуць зьнятыя, беларусы пагражаюць крокамі ў адказ. Захады Расеі, як кажа ў "СБ" нікому раней не вядомы парлямэнтар Анатоль Паўловіч, «могуць значна ўскладніць будаўніцтва саюзнай дзяржавы». Таксама Паўловіч пачынае гаварыць, што ў выпадку падаражаньня расейскіх энэрганосьбітаў «урад пачне пошукі новых крыніцаў папаўненьня бюджэту».

Цікава, што складаныя "пошукі новых крыніцаў" ускладаюцца на ўрад, не на прэзыдэнта — верная прыкмет таго, што посьпех не гарантаваны.

У апошніх сказах аўтар артыкулу ганіць пазыцыю ЗША, якая засьцерагла Расею ад выкарыстаньня энэрганосьбітаў у якасьці спосабу ціску ("хочуць палавіць рыбку ў мутнай вадзе"). Тым самым ускосна завярае Расею, што ніякай нармалізацыі адносінаў з Захадам не плянуецца.

Каментары

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць