Галоўная спецыялістка дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі, сяброўка геральдычнай рады пры прэзідэнце Марына Ялінская 4 мая на відэабрыфінгу ў Мінску заявіла, што «мы ні ў якім разе не павінны забывацца на свае гістарычныя сімвалы, у прыватнасці такі нацыянальны сімвал, як герб «Пагоня».
«Калі мы ў гістарычнай перспектыве будзем разглядаць гэты сімвал, то зразумеем, што гэты сімвал не толькі беларускі, але і інтэрнацыянальны, — сказала Ялінская. — Што такое вершнік? Гэта — абаронца, воін, гэта — пераможца».
Ялінская таксама адзначыла, што герб «Пагоня» з’яўляецца нацыянальнай нематэрыяльнай каштоўнасцю і ахоўваецца па законе, нароўне з іншай тэрытарыяльнай і шляхецкай геральдыкай. «Гэта тыя гістарычныя каштоўнасці, якія мы павінныя любіць і паважаць», — падкрэсліла спецыяліст. На ейную думку, сімволіка гістарычная і сучасная суіснуюць паралельна, і кожны грамадзянін Беларусі мае права на сваё стаўленне да гэтых сімвалаў.
-
«Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»
-
Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі
-
Нацыянальны пантэон ці пахавальня нацыі? Як дзяржаўная ідэалогія забірае ў беларусаў суб'ектнасць і будучыню
Каментары