Меркаванні33

Эксперт: Пашыраючы калідор ваганняў курсу рубля, Нацбанк наўрад ці выратуе сітуацыю на валютным рынку

Сваімі дзеяннямі Нацыянальны банк наўрад ці выратуе сітуацыю на валютным рынку, але затое выкліча яшчэ большую напружанасць у дзелавым асяроддзі і ў насельніцтва.

Такое меркаванне выказаў БелаПАН кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін, каментуючы намер Нацбанка 12 мая пашырыць калідор ваганняў курсу беларускага рубля да кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) з 8 да 12%.

«Шчыра кажучы, уся гэта сітуацыя з курсам беларускага рубля нагадвае дрэнна пастаўленую мыльную оперу.

Фінал поўнасцю прадказальны, але сюжэтная лінія зацягнута звыш непрыстойнасці. Гэта ўжо нават не смешна»,
 — адзначыў эксперт.

Паводле яго слоў, калі курс долара на міжбанкаўскім рынку вагаецца ў межах 5 тысяч рублёў, пашырэнне валютнага калідора на 4% выглядае некалькі дзіўна. «Гэты курс, у цэлым, рынкавы, бо ён складаецца пад уплывам попыту і прапановы, а курс на валютнай біржы — адміністрацыйны, і некаторае адпусканне павадка праблему не вырашае. Мы ўсе добра разумеем, што ўсё гэта скончыцца дэвальвацыяй, і

чым даўжэй Нацбанк і кіраўніцтва краіны будуць адцягваць прыняцце рашэння, тым больш адчувальнымі будуць яго наступствы»,
 — упэўнены Балыкін.

Ён лічыць, што калі беларускія ўлады разлічваюць такім чынам аблегчыць атрыманне расійскага крэдыту, то наўрад ці ў іх гэта атрымаецца. «Пры ўсіх недахопах расійскага кіраўніцтва гэта ўсё ж адэкватныя і разумныя людзі, і яны выдатна разумеюць сітуацыю ў сучаснай Беларусі, магчыма, нават лепш за нашых чыноўнікаў», — адзначыў Балыкін.

Пакуль жа, паводле яго слоў, няпэўнасць б’е па беларускай эканоміцы, па бізнесе і насельніцтве. Суб’екты гаспадарання адчуваюць вялікія складанасці з набыццём валюты, што негатыўна адбіваецца на дзейнасці як імпарцёраў шырспажыву, так і вытворцаў, якія выкарыстоўваюць імпартныя камплектавальныя. «Насельніцтва ж вымушана пераплачваць у магазінах за самыя неабходныя тавары, са сваёй кішэні аплачваючы эканоміка-ідэалагічныя комплексы ўлад», — канстатаваў Балыкін.

Ён адзначыў, што адзінае пажаданне і бізнесу, і народа ў цэлым уладам — гэта прыняць якое-небудзь разумнае рашэнне, каб рассячы той гордзіеў вузел, які апошнімі месяцамі «ўтварыўся на шыі беларускай эканомікі». «Зусім няважна, наколькі жорсткім будзе гэта рашэнне. Галоўнае, каб яно было канкрэтным і прадказальным, бо народ і бізнес ужо гатовы да ўсяго», — сказаў эксперт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Усе навіны →
Усе навіны

ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

Два расійскія дроны ўпалі ў Брагінскім раёне, адзін выбухнуў7

З'явіліся першыя здымкі вызваленых закладнікаў ХАМАС5

Лосік расказаў, як два месяцы таму сустрэў па дарозе ў калонію Пальчыса1

У Мінску 80 чалавек сталі ахвярамі фэйкавых кветкавых крам у інстаграме2

У доме аднаго з вызваленых ізраільскіх закладнікаў сабралася шмат сяброў, яны адкаркоўваюць шампанскае2

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?7

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць