Грамадства

Беларускага агента не памяняюць на літоўскага дыплямата

У Сойме Літвы разглядаецца магчымасьць вылучыць Альбінасу Янушку, які да нядаўняга часу быў дыпляматам высокага рангу, дзяржаўную ахову ад магчымага перасьледу з боку беларускіх уладаў.

Найбуйнейшае балтыйская інфармацыйная агенцыя BNS у пятніцу паведаміла, што ў Сойме Літвы разглядаецца магчымасьць вылучыць Альбінасу Янушку, які да нядаўняга часу быў дыпляматам высокага рангу, дзяржаўную ахову ад магчымага перасьледу з боку беларускіх уладаў.

Перасьлед гэты магчымы з-за таго, што, А.Янушка нібыта браў удзел у падрыхтоўцы змовы супраць рэжыму А.Лукашэнкі ў сакавіку сёлета. А.Янушка, былы сакратар Міністэрства замежных справаў Літвы, цяпер зьяўляецца дарадцам прэм’ер-міністра.

Балтыйская інфармацыйная агенцыя BNS паведаміла, што на закрытым паседжаньні Камітэту замежных справаў Сойму Літвы сёньня вылучэньне аховы было па-сутнасьці падртыманае.

Паводле зьвестак BNS, Вільня атрымала намёкі зь Менску, што ў абмен на нядаўна затрыманага ў Літве падазраванага ў шпіянажы Сяргея Моніча беларускія улады «пакінулі б у спакоі» А.Янушку, але магчымасьць такога абмену была адхіленая на паседжаньні парлямэнцкага камітэту замежных справаў Літвы.

Пытаньне аховы А.Янушкі будзе разглядацца на супольным паседжаньні парлямэнцкіх камітэтаў замежных справаў і нацыянальнай бясьпекі і абароны на наступным тыдні ў аўторак. Пытаньне аховы таксама мае вырашацца міністэрствам унутраных справаў Літвы і Дэпартэмэнтам дзяржбясьпекі. У гэты самы дзень Віленскі акруговы суд будзе разглядаць справу аб перадачы Польшчы падазраванага ў шпіянажы С.Моніча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння8

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік38

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў4

У ахоўніка Пуціна заўважылі ў руках невядомую прыладу. Эксперты вызначылі яго як дрон-перахопнік4

Расія ўдарыла па калоніі ў Запарожскай вобласці. Загінулі 16 чалавек

«Фантастычная чацвёрка: Першыя крокі» — новы блакбастар з супергероямі і Педра Паскалем. Там згадваецца і Мінск3

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня8

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйны чыгуначны вузел у Растоўскай вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння8

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць