Фінал: Швецыя — Фінляндыя. Вы на каго ставіце?
У фінале 75-га чэмпіянату свету па хакеі ў Славакіі згуляюць зборныя Швецыі і Фінляндыі.
Шведы, нагадаем, выйгралі сёння ў дзеючых чэмпіёнаў каманды Чэхіі – 5:2, а Фінляндыя не пакінула шанцаў Расіі 3:0.
адкрыў лік у матчы 19-гадовы Мікаэль Гранлунд, паклаўшы шайбу на крук клюшкі і даставіўшы яе такім чынам у вароты.
цуд-гол Гранлунда
Гранлунд, задрафтаваны мінскім "Дынама", але пасля ЧС, відаць, будзе гуляць у НХЛ.
Фінал пройдзе ў нядзелю, 15 мая. У матчы за 3-е месца згуляюць зборныя Чэхіі і Расіі, што летась гулялі ў фінале.
***
Нагадаем, што зборная Беларусі змагалася ў турніры няўдачнікаў (на выбыванне) і фінішавала на 14-м месцы. На рахунку беларусаў дзве перамогі (Аўстрыя, 7:2, Славенія, 7:1) і чатыры паразы (Канада, 1:4, Швейцарыя, 1:4, Францыя, 1:2, Латвія, 3:6).
Каментары