Афіша44

Прэзэнтацыя «Ваеннай гісторыі беларускіх земляў»

Сёньня, 21 сьнежня, а 17-й у Музэі гісторыі беларускай літаратуры на вул.Багдановіча адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ягора Новікава «Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ стагодзьдзя».

У чацьвер, 21 сьнежня, а 17-й у Музэі гісторыі беларускай літаратуры на вул.Багдановіча адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ягора Новікава «Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ стагодзьдзя». Асноўным прадметам працы зьяўляецца вайна як найважнейшы фактар палітычнай гісторыі. Дасьледаваньне аналізуе розныя бакі вайны і можа быць цікавае як аматарам гісторыі, так і ўсім занятым палітыкай і ваеннай справай. Аўтар разглядае імкненьне людзей да палітычнай магутнасьці ў якасьці аднаго з асноўных рухавікоў гісторыі і прасочвае эвалюцыю вайны ад інструмэнту ў барацьбе за магутнасьць да самадастатковага фактару гісторыі.

Храналягічна дасьледьваньне абдымае так званы «далітоўскі» пэрыяд беларускай гісторыі, які цягнецца ад мяжы V–VI ст. да канца ХІІ ст. Першы том дасьледаваньня вабіць чытача ў малавядомыя «цёмныя» стагодзьдзі беларускай ваеннай гісторыі. Нашаму воку адкрываецца плынь славянаў на беларускія землі, якая была водбліскам падзеньня Рымскай імпэрыі і Вялікага перасяленьня народаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі31

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

Папулярны блогер Пан Усялян другі раз стаў татам13

Расійскія турысты знайшлі на пляжы ў Тайландзе ваніты кашалота. Яны каштуюць шалёныя грошы1

Блогер параўнаў кошт адпачынку ў санаторыі «Радон» з паездкай на кітайскі востраў Хайнань — і быў шакаваны2

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава19

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць