Грамадства11

Сёньня на волю выйшаў Андрэй Клімаў

Сёньня скончыўся тэрмін абмежаваньня волі для былога дэпутата Андрэя Клімава, пакаранага за арганізацыю несанкцыянавага мітынгу. Яго выпустьцілі а 9-й раніцы.

Сёньня скончыўся тэрмін абмежаваньня волі для былога дэпутата Андрэя Клімава, пакаранага за арганізацыю несанкцыянавага мітынгу. Яго выпустьцілі а 9-й раніцы.

Датэлефанавацца да Андрэя Клімава напярэдадні вызваленьня аказалася проста – мабільная сувязь зь вёскай Баршчоўка Рэчыцкага раёну працуе добра, а«хімік» Клімаў ахвотна дзеліцца ўсімі зьвесткамі. Праўда, іх ня шмат: да вызваленьня ён падрыхтаваўся, але калі дакладна наступіць момант выхаду на волю, можа толькі прадбачыць.

Клімаў: «Такім чынам, я разьлічыўся за пражыцьцё ў інтэрнаце камэндатуры, здаў бялізну, разьвітаўся зь дзяжурнай зьменай у камэндатуры. Толькі грошай на працы яшчэ не атрымаў, вось чакаю да канца працоўнага дня».

Штомесяц за жыцьцё ў інтэрнаце вёскі Баршчоўка Клімаў плаціў па 20 тысяч рублёў. На «хіміі» у Рэчыцкім раёне ён зь лютага , а дагэтуль былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня адбываў пакараньне ў райцэнтры Крупкі, дзе працаваў дворнікам . Напярэдадні выбараў Андрэя Клімава вывезьлі адтуль без ўсялякіх тлумачэньняў. Як ён лічыць, да гэтага спрычынілася палітыка. Вось і цяпер, напярэдадні вызваленьня, Андрэй Клімаў не выключае, што ўмяшаньне палітыкі зноў сапсуе яму настрой.

Клімаў: «Паводле закону, яны могуць выпусьціць мяне і да абеду, але калі захочуць сапсаваць сьвята, то могуць пратрымаць і да 24‑х гадзінаў. Не аддадуць раней пашпарт – і ўсё. Што я буду рабіць без пашпарта?»

Дома палітыка чакаюць жонка Тацяна, дачка Лена і сын Станіслаў. Тацяна Клімава не хацела сурочыць і таму была нешматслоўнай.

Тацяна Клімава: «Чакаем, рыхтуемся, паедзем сустракаць. І тады будзе сьвята, толькі тады. А пакуль рана пра сьвята казаць».

Нагадаю, Андрэй Клімаў быў асуджаны на паўтара гады «хіміі» за арганізацыю 25‑га сакавіка 2005 году мітынгу пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Гэта было другое пакараньне Клімава. Раней ён адбыў болей за тры гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічным злачынстве. Апазыцыянэр лічыць, што зь ім паквіталіся за палітычную дзейнасьць.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары1

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай52

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць