Конкурс – стыпендыі ад Інстытута грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі
Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры ўніверсітэце Лазарскага (Instytut Przestrzeni Obywatelskiej i Polityki Społecznej przy Uczelni Łazarskiego – IPOiPS) аб'яўляе набор кандыдатаў, жадаючых атрымаць стыпендыі, якія фінансуюцца ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва і развіцця Міністэрства замежных спраў РП у 2011 г. Стыпендыя будзе ажыццяўляцца ў рамках Беларускай стыпендыяльнай праграмы універсітэту Лазарскага.
Стыпендыяты атрымаюць стыпендыю дастатковую для пакрыцця выдаткаў, звязаных са знаходжаннем у Польшчы (пражыванне, кнігі, навучальныя дапаможнікі). Мы не пакрываем выдаткаў на паездкі і візы. Падрабязную інфармацыю аб памеры стыпендыі і ўмовы знаходжання ў Польшчы можна атрымаць, адправіўшы ліст на адрас электроннай пошты: [email protected] або [email protected].
Перыяд фінансавання: 1 ліпеня 2011 г. - 31 снежня 2011 г.
Апошні тэрмін падачы заявак 10 чэрвеня 2011.
Падрабязней у Дадатку.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары