Улада

Рэкорд надояў на Нясьвіжчыне

Такога не было нават за царом.

Жывёлаводы Нясвіжскага раёна атрымалі вялікую працоўную перамогу. За няпоўны год яны перасягнулі рэкордны 6‑тысячны рубеж надою малака ў разліку на карову. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Мінскім абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню. Спецыялісты адзначаюць, што такі вынік у маштабах раёна з’яўляецца найвышэйшым дасягненнем у малочнай жывёлагадоўлі рэспублікі і атрыманы ўпершыню ў яе гісторыі.

Высокія паказчыкі дасягнуты дзякуючы комплекснаму падыходу да развіцця жывёлагадоўчай галіны на Міншчыне ў цэлым. Гэта, у прыватнасці, укараненне найноўшых тэхналогій, рэканструкцыя ферм, збалансаванае кармленне жывёл, удасканаленне племянной работы, прымяненне навуковых распрацовак. «Фактычна малочная галіна Нясвіжскага раёна за апошнія гады выйшла на новы, самы сучасны еўрапейскі тэхналагічны ўзровень», ‑ падкрэслілі ў камітэце.

Найбольш значны ўклад у агульны вынік Нясвіжскага раёна забяспечылі ў бягучым годзе СВК «Агракамбінат «Сноў», СВК «Гарадзея», СВК «Грыцкевічы», РУП «Саўгас «Друцкаўшчызна», ЗАТ «1 Мая». Важнейшым фактарам атрымання 6‑тысячнага надою сталі працавітасць і майстэрства аператараў машыннага даення, сярод якіх самыя высокія паказчыкі ў Леаніды Буян і Надзеі Валяковіч з СВК «Агракамбінат «Сноў», Алены Шукан з СВК «Нясвіжскія Астроўкі», Алы Тарасенка з РУП «Саўгас «Друцкаўшчызна», Валянціны Мойсік з СВК «Грыцкевічы». Жывёлаводы Нясвіжскага раёна плануюць і ў далейшым нарошчваць вытворчасць малака, каб па выніках года яго прырост да ўзроўню 2005‑га ў разліку на адну фуражную карову склаў не менш як 600 кг. У снежні сярэднясутачны ўдой ад каровы ў гаспадарках раёна перавышае 15 кг малака, інфармавалі ў камітэце. Старшыня Мінскага аблвыканкама Мікалай Дамашкевіч павіншаваў кіраўніцтва і працаўнікоў АПК Нясвіжскага раёна з высокім працоўным дасягненнем.‑

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ13

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі3

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

Айцішнік напісаў раман. Нічога падобнага па-беларуску яшчэ не стваралася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць