Улада2222

«Ад вас запалкі трэба хаваць, бо дом спаліце». Лукашэнка зваліў усё на ўрад, загадаў спыніць расход бензіну чыноўнікамі

«Як назло робяць! Людзі толькі-толькі ачухаліся ад удара — на табе, як абухам па галаве, другі раз».

«Як назло робяць! — казаў Аляксандр Лукашэнка. — Людзі толькі-толькі ачухаліся ад удара — на табе, як абухам па галаве, другі раз. Толькі людзі апамяталіся — на табе трэці раз, і гэта, мне дакладваюць, не апошні, — грымеў ён. — Тады, хлопцы, я скажу вам, не ў краіне, а недзе за мяжой трэба будзе шукаць работу. Я дапусціць гэтага здзеку з людзей не магу. Я вас папярэдзіў 10 дзён таму, прэм’ер-міністра асабіста».

«Вы зыходзіце з нейкага курса даляра. Скажыце мне, калі ласка, а які сёння рэальны курс долара? Не ведаеце. Дык чаму прывязваеце да нейкага незразумелага курса долара ўсё на свеце, у тым ліку і паліва? Няўжо тут нельга было прайсці спакойна, павысіўшы цэны на паліва на 10–15 працэнтаў адразу, а потым расцягнуць да 1 студзеня, калі стабілізуецца сітуацыя на валютным рынку, прывязацца да якога-небудзь долара і пералічыць праз долар цану на гэта паліва. Гэта нельга было зрабіць?» — сказаў ён.

«Сапраўды, як дзеці малыя. Ад вас запалкі ў доме трэба хаваць, бо дом спаліце. Крыху адвернешня — праўда, дом спаліце», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка патрабаваў таксама і дакладу пра сітуацыю на валютным рынку. «Думаю, калі Пятро Пятровіч сёння ў стане, ён даложыць, што адбываецца на ўнутраным рынку і што будзе заўтра, паслязаўтра, праз 5 дзён, а не абмяжуемся размовамі аб імпартазамяшчэнні». Лукашэнка хацеў пачуць, што змянілася за апошнія 10 дзён «з моманту прынцыповай размовы». «Вы мне дакладваеце, што ажывіўся пазабіржавы валютны рынак. Хацелася б мець канкрэтныя факты, як ажывіўся гэты пазабіржавы рынак».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад прысутных даць дакладныя адказы на пытанні, хто і як прымаў рашэнні аб павелічэнні цэн на спажывецкія тавары, у тым ліку паліва, чым матываваны такія значныя скачкі цэн, як урад мае намер утаймаваць інфляцыю, ці прадугледжаны адэкватныя меры сацыяльнай абароны насельніцтва, ці відаць дадатная дынаміка на ўнутраным валютным рынку.

Таксама на нарадзе Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся напалавіну ўрэзаць расход паліва службовага транспарту ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта.

«З заўтрашняй раніцы напалавіну ўрэзаць ліміт паліва ўрада і Адміністрацыі. На веласіпедах няхай ездзяць, тады, можа быць, будуць думаць, як думаюць людзі», — сказаў ён.

Пакуль не паведамляецца, ці распачатыя працы па падаўжэнні веладарожкі ад Драздоў да будынка Адіміністрацыі прэзідэнта.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі36

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі13

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

Дзікабраз, якога бачылі пад Гомелем, уцёк з сядзібы ў Рэчыцкім раёне

«Мае продкі — немцы, але ў душы я рускі». Немец атрымаў шэсць гадоў за шпіянаж. І цікавая паралель са справай Крыгера ў Беларусі

Бот па дэаноне супрацоўнікаў МУС і КДБ прыпыніў працу4

У Салігорскім раёне людзі самі абсталявалі пляж на рацэ, але цяпер ён пад пагрозай3

Беларус назірае за палякамі. І не толькі4

У Кіеве на пошце выбухнула пасылка, яшчэ адну абясшкодзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі36

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць