Выйшла ўнікальная кніга, якая змяшчае адказы на складанае пытанне, якое кожны актыўны беларус неаднойчы чуў.
Выйшла кніга, якая змяшчае адказы на бадай самае складанае пытанне, якое кожны актыўны беларус неаднойчы чуў — «Навошта табе ўсё гэта?».
Больш за тры дзесяткі чалавек расказалі, чаму яны выступаюць супраць беларускай «стабільнасці», чым ахвяруюць дзеля змагання за свае правы і правы іншых і як да ўсяго гэтага ставяцца іх блізкія, сябры, суседзі.
«Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянская супольнасць можа паўставаць толькі праз унутраны пратэст, які вырастае з асэнсавання ўласнай адрознасці ці імкнення стаць адрозным. Да такога пратэсту падштурхоўвае нетыповы для паспалітага грамадзяніна жыццёвы досвед (набыты пры адносінах з пэўнымі людзьмі — такімі ж «белымі варонамі» або дзякуючы камунікацыі з іншымі грамадствамі і культурамі) або, як гэта ні парадаксальна, уласныя традыцыі ў кантэксце карпаратыўнай дзяржавы, дзе была пэўная прастора для так званага «актывізму», — напісаў у прамове да кнігі адзін з рэдактараў, палітолаг Віталь Сіліцкі.
Пытайцеся кнігу ў незалежных распаўсюднікаў.
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары