Як паведаміў БелаПАН Стасюк, у кватэру, дзе ён жыве з бацькамі, прыйшлі тры супрацоўнікі міліцыі. Яны паказалі пастанову на правядзенне вобшуку па справе аб падпале Дома правасуддзя ў Мінску.Ператрус доўжыўся з 16.30 да 17.10. У актывіста забралі сістэмны блок камп’ютара,
«Я мяркую, ператрус — падстава забраць у мяне аргтэхніку», — заявіў Стасюк.
Актывіста затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня ў Брэсце, калі ён вяртаўся на цягніку з Польшчы. З чыгуначнага вакзала яго даставілі ў КДБ і апыталі ў сувязі з дзейнасцю ў сацыяльных
Падчас гутаркі, паводле слоў Стасюка, яму пагражалі націскам на сваякоў. 8 чэрвеня ў КДБ апыталі яго маці, якая заявіла, што ў яе добрыя дзеці і нічым супрацьзаконным не займаюцца і што яна больш не хоча размаўляць з супрацоўнікамі КДБ пра сваіх дзяцей, таму што мае права не сведчыць супраць сваякоў.
«Тады ёй паведамілі, што я падбухторваю людзей да ўдзелу ў акцыях і магу быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці на падставе артыкула 342», — сказаў Стасюк.
Каментары