Культура33

«Толькі праз пяцьдзясят гадоў я паразмаўляла з роднымі мамы-беларускі»

Ірына Маякавене нарадзілася ў Казахстане, вырасла ў Літве, цяпер жыве ў Англіі. Пра свае карані даведалася дзякуючы інтэрнэту.

Ірына Маякавене нарадзілася ў Казахстане, вырасла ў Літве, цяпер жыве ў Англіі. Пра свае карані даведалася дзякуючы інтэрнэту.

Бацькі Ірыны літовец Юстынас Дзішкас і беларуска Ніна Хмель пазнаёміліся ў пачатку 1960-х у цягніку па дарозе ў Казахстан. Абое ехалі на працу ў Каражал, тады яшчэ пасёлак. Ажаніліся, а неўзабаве нарадзілася Ірына. Праз шэсць месяцаў, у лютым 1962 года, Ніна Дзішкене памерла. Пасля пахавання бабуля-літоўка забрала ўнучку да сябе ў Каўнас. Бацька вярнуўся з вахты праз год. Неўзабаве ён ажаніўся другі раз.

Ірына кажа, што ёй пашчасціла: другую жонку свайго бацькі яна дагэтуль называе мамай. А вось з бацькам далёка не ўсё было так бясхмарна. Ён любіў зазірнуць у чарку, часцей бавіў час з сябрамі, чым з сям’ёй. Калі Ірыне споўнілася шаснаццаць, бацька сышоў да іншай жанчыны. «Ён часта абяцаў адвесці мяне ў Каражал на маміну магілу, але так і не зрабіў гэтага».

Пра тое, адкуль паходзіць яе мама, пра сваіх сваякоў-беларусаў, Ірына даведалася толькі сёлета.
І дапамаглі ёй у гэтым незнаёмыя людзі.

«Незнаёмцы з усяго свету дапамагалі мне»

Ірына ўсё жыццё марыла даведацца пра сваё паходжанне, але на актыўныя пошукі наважылася толькі два гады таму. Падала заяўку на перадачу «Чакай мяне», а таксама на спецыялізаваныя сайты, якія займаюцца пошукам сваякоў. На адным з іх сваю дапамогу ёй прапанаваў Васіль Раманюк са Жлобіна. Ён параіў жанчыне падаць запыт у ЗАГС Каражала. У Ірыны засталіся дакументы — пасведчанне аб шлюбе бацькоў і пасведчанне аб смерці мамы. Праз інтэрнэт жанчына пазнаёмілася з жыхарамі і ўраджэнцамі Каражала, папрасіла дапамагчы.

Некалькі чалавек пагадзіліся. Сярод іх былі і тыя, што ўжо даўно не жывуць у Казахстане — хто грамадзянін Германіі, хто — Расіі. Ірына з удзячнасцю называе дзясяткі прозвішчаў неабыякавых незнаёмцаў. Урэшце яна даведалася месца нараджэння мамы і даслала звесткі Васілю ў Жлобін.

Праз тыдзень яна ўжо ведала падрабязнасці.

Мама Ірыны нарадзілася ў вёсцы Лазавікі (цяпер Астроўшчына), што на Полаччыне, у сям’і Аляксандра і Зінаіды Хмель. Яна была малодшай з 14 дзяцей (выжыла 7).

У студзені 1938 года дзеда Ірыны Аляксандра арыштавалі. 26 лютага таго ж года камісія НКВД вынесла прысуд — вінаваты паводле арт. 68, 71 КК БССР. Непісьменнага селяніна абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы і праз месяц расстралялі. Аляксандр Сямёнавіч Хмель быў рэабілітаваны праз паўстагоддзя.

«Цяпер я ведаю, хто я, адкуль мае карані»

Апошнія тры гады Ірына Маякавене жыве ў Англіі, працуе нянькай. З ёй на Туманны Альбіён перабраліся дзве дачкі 16 і 20 гадоў. У Беларусі ў Ірыны жыве тузін стрыечных братоў і сясцёр, а таксама пляменнікі. З імі яна паразмаўляла ізноў жа дзякуючы Васілю Раманюку, які арганізаваў дзеля гэтага імправізаваны інтэрнэт­мост. «Такой вясны, як гэта, у мяне яшчэ не было», — дзеліцца ўражаннямі Ірына. Цяпер яна ведае, што адчуваюць героі перадач кшталту «Чакай мяне». «Нарэшце я ведаю, хто я, адкуль мае карані».

Яна просіць праз газету падзякаваць свайму дабрадзею. «Васіль Мікалаевіч — проста цуд, а не чалавек!»

Васіль Раманюк кажа, што не вядзе падлік знойдзеных з яго дапамогай людзей. «Пачалося з таго, што ў 2006-м мне самому дапамаглі адшукаць стрыечных братоў, якіх я не бачыў больш за 30 гадоў. А потым я ў знак удзячнасці пачаў дапамагаць іншым». Ён спецыялізуецца на пошуку загінуўшых, але не адмаўляе, калі просяць аднавіць радавод.

На форуме сайта «Дарогамі Беларусі» ёсць раздзел, прысвечаны пошуку родных і сяброў. У ім Васіль Мікалаевіч пад крыптонімам РВН пакінуў больш за 2000 допісаў. Гэта інфармацыя пра месцазнаходжанне пахаванняў, звесткі з архіваў і ЗАГСаў, розныя падказкі і тлумачэнні, дзе і як шукаць сваіх блізкіх. Захапіўшыся пошукам чужых людзей, Васіль Раманюк аднавіў і ўласны радавод да пятага калена. «Гэта цяжкая праца, але і ўдзячная», — кажа ён.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня12

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах58

Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве32

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам33

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

У Азербайджане вырашылі закрываць рускамоўныя школы42

Азаронак пасля разносу Лукашэнкам «Беларусьфільма» прыехаў здымаць стужку на Гомельшчыну7

«Не магу больш без цябе я». Настасся Рыдлеўская выпусціла больш чым спрэчны кліп11

Як айцішнік легалізаваўся ў Чэхіі: там бан для беларусаў, але ёсць лайфхак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня12

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць