Меркаванні5959

Беспрэцэдэнтная геаграфія пратэсту ў рэгіёнах: гулянні адбыліся амаль у пяці дзясятках гарадоў

Упершыню людзі кінулі выклік сістэме ў такіх малых гарадах і мястэчках, як Бярозаўка, Старыя Дарогі, Нясвіж, Глыбокае, Ганцавічы, Быхаў, Столін.

Упершыню людзі кінулі выклік сістэме ў такіх малых гарадах і мястэчках, як Бярозаўка, Старыя Дарогі, Нясвіж, Глыбокае, Ганцавічы, Быхаў.

Там, дзе Плошчы былі ачэплены, сабраць інфармацыю пра колькасць затрыманых цяжка. А вось там, дзе доступ на Плошчы быў, колькасць удзельнікаў вырасла ў сярэднім прыкладна ўдвая. Так, у Кобрыне мінулы раз выйшла 25 чалавек, цяпер — 60. У Бярозе 50 проці дзесяці. У Маладзечне — 200 проці 120, Светлагорску — 60 проці 30. У той жа час у Мазыры, Наваполацку, Полацку колькасць удзельнікаў не вырасла (60—100 чалавек).

Каля 150 чалавек выйшла на цэнтральную плошчу горада над Прыпяццю і Пінай — Пінска.

250 чалавек дэманстравала ў Баранавічах, ад 500 да 1000 — у Брэсце.

Дзясяткі чалавек выйшлі на плошчу ў Слоніме, прыкладна каля 70 — Ваўкавыску. Некалькі соцень гуляла ў Лідзе.

Ад 700 да 1000 чалавек выйшла на Плошчу ў Гомелі. Прыкладна 350 — у Магілёве.

Ёсць інфармацыя, што людзі выходзілі на Плошчы таксама ў Дзяржынску. Смалявічах, Жодзіне, Слуцку, Салігорску, Барысаве, Оршы, Магілёве, Жлобіне, Бабруйску, Навагрудку, Вілейцы, Лагойску, Быхаве, Пружанах, Навагрудку, Століне, Чачэрску, Мёрах, Шклове, Мар'інай Горцы, Беразіне, Калінкавічах, Белазёрску, а таксама ва ўсіх абласных цэнтрах.

Беспрэцэдэнтна ўжо тое, што ў малых гарадах дзясяткі людзей дэманструюць сваё жаданне перамен.

Гэта таксама паказвае ступень болю ў грамадстве, і незадаволенасці палітычным і эканамічным ладам.

Людзі, якія выходзяць у рэгіёнах, усведамляюць, што іх могуць затрымаць, звольніць, занесці ў чорныя спісы, і ўсё ж выходзяць.

Пратэсты нідзе не набылі гвалтоўнага характару. Нягледзячы на затрыманні, сярод маніфестантаў панаваў гандысцкі дух.

Каментары59

Цяпер чытаюць

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ1

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы9

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра23

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»1

Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота6

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ1

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць