Улада33

Прызначаны наступнік Замяталіна на «Беларусьфільме», а таксама новы міністр ЖКГ

Кадравыя перастаноўкі.

Яшчэ ў снежні не падоўжылі кантракт на «Беларусьфільме» дырэктару Уладзіміру Замяталіну. Калектыў кінастудыі заступаўся за свайго дырэктара, але марна.

Кажуць, што Замяталін сапсаваў адносіны з міністрам культуры Паўлам Латушкам. І вось толькі зараз прызначаны наступнік Замяталіна на гэтай пасадзе.

Ім стаў Алег Сільвановіч, які да гэтага ўзначальваў дэпартамент па кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры.

Пры Замяталіну на «Беларусьфільме» былі знятыя знакавыя стужкі — «Ваўкі» (рэжысёр Колбышаў) і «Масакра» (рэжысёр Кудзіненка).

Палкоўнік Замяталін быў у камандзе Кебіча на выбарах 1994 года, а потым доўгі час адказваў за ідэалогію ў лукашэнкаўцаў.

З’явіўся новы міністр ЖКГ. Ім стаў Андрэй Шорац, апошні час ён працаваў намеснікам міністра, а да гэтага ўзначальваў РУП «Віцебсквоблгаз».
Папярэдні міністр Белахвостаў пенсіянер, таму, відаць, новага прызначэння ўжо не будзе.

Былы віцэ-прэм’ер Віктар Бура паедзе паслом у Кітай. Да яго там працаваў віцэ-прэм’ер сённяшні Анатоль Тозік.

Мікалай Чырун стаў генеральным дырэктарам «Белшыны».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць