Грамадства22

«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» просяць пакуль не пералічваць грошы на аплату штрафаў асуджаных удзельнікаў пратэстаў

Актывісты інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» (РПСС), створанай на сайце «УКантакце», просяць пакуль не пералічваць грошы на аплату штрафаў асуджаных удзельнікаў акцый маўклівага пратэсту.

Ініцыятары акцый распаўсюдзілі паведамленне, у якім сцвярджаюць, што 5 ліпеня электронныя кашалькі, створаныя для збору сродкаў аштрафаваным удзельнікам акцыі маўклівага пратэсту, зведалі атаку. На іх думку, «ёсць верагоднасць таго, што ўлады будуць мець магчымасць скрасці грошы, якія збіраюцца на ўзаемадапамогу».

У паведамленні зазначаецца, што

некаторыя карыстальнікі «пакідаюць прэтэнзіі на наш WMID (ідэнтыфікатар удзельніка электроннай плацежнай сістэмы WebMoney)».
«Мы створым новыя кашалькі. Пакуль просім вас не пераводзіць ахвяраванні ў наш Фонд народнай узаемадапамогі», — кажуць актывісты.

Як паведаміў адзін з ініцыятараў інтэрнэт-групы Вячаслаў Дзіянаў, новыя кашалькі, хутчэй за ўсё, «будуць створаныя сёння ж». «Збор сродкаў быў арганізаваны адразу ж пасля першых рэпрэсій, каля двух тыдняў таму. Усяго за гэты час было сабрана больш як 20 мільёнаў беларускіх рублёў», — сказаў ён.

Дзіянаў таксама паведаміў, што грошы, якія паступаюць, адразу ж пераводзяцца на іншыя электронныя кашалькі.

Група «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» з’яўляецца ініцыятарам грамадзянскай кампаніі маўклівага пратэсту ў Беларусі. Яе сутнасць у тым, што людзі рэгулярна збіраюцца ў цэнтры сваіх гарадоў. Не выкрыкваючы лозунгаў і заклікаў, яны проста гутараць і час ад часу пляскаюць у далоні, выказваючы такім чынам сваю нязгоду з палітыкай кіраўніцтва краіны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ9

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы9

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра24

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ9

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць