Здарэнні22

Былы рэпарцёр АНТ прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі

Ён прызнаны вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Былы рэпарцёр АНТ С. прысуджаны судом Савецкага раёна Мінска да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мінска, ён прызнаны вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) і прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, які быў здзейснены ў буйным памеры (ч. 2 арт. 216 КК). Пазовы пацярпелых да абвінавачанаму судом не разглядаліся.

Нагадаем, паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, распаўсюджанай у пачатку красавіка, супрацоўнікамі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС і Савецкага РУУС Мінска была завершана асноўная стадыя праверачных мерапрыемстваў у рамках заведзенай справы па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства) у дачыненні да 31-гадовага ўраджэнца Брэста. Пры гэтым яго прафесійная прыналежнасць не называлася. Берасцеец, які на працягу апошніх гадоў працаваў у Мінску, падазраваўся ў тым, што з красавіка 2008 года па люты 2009 года шляхам прадастаўлення недакладных звестак выкраў грашовыя сродкі банкаў на агульную суму 11.300 даляраў і 10.000 еўра.

У спіс ахвяр махляра ўвайшлі чатыры банкаўскія ўстановы, дзе на яго імя былі аформленыя пять крэдытаў.

Грошы выдаваліся на так званыя спажывецкія патрэбы, аднак, паводле наяўнай у аператыўнікаў інфармацыі, вялікая іх частка была выдаткаваная на наведванне ігральных і забаўляльных устаноў.
Даручальнікамі махляра выступалі ў тым ліку яго калегі па працы. Калі ў іх адрас з банкаў сталі паступаць патрабаванні аб пагашэнні крэдытаў, адзін з даручальнікаў звярнуўся з заявай у міліцыю.

1 красавіка падазраванаму было прад’яўленае абвінавачванне, і яго змясцілі пад варту.

Паведамленне аб тым, што, працуючы ў ЗАТ «Другі нацыянальны канал», рэпарцёр падаў у банкі недакладныя звесткі і здолеў атрымаць 11,3 тысячы долараў і 10 тысяч еўра, з’явілася ў інтэрнэце 18 лютага. Сцвярджалася, што сярод пацярпелых банкаў — ААТ «Банк Масква-Мінск», ААТ «БПС-банк» і ЗАТ «Трастбанк».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць