Грамадства2525

Ад польскай пракуратуры патрабуюць пакараць вінаватых у знявазе беларускага сцяга

12 ліпеня ў генеральную пракуратуру Польшчы паступіла заява аб здзяйсненні злачынства ў адносінах да групы беларусаў на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболу сярод жанчын у польскім Быдгошчы.

Заяву занёс Ігар Шчэкарэвіч — адзін з пацярпелых на матчы беларусаў, паведамляе прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў». Ігар абвінавачвае ахову матча і арганізатараў у знявазе беларускага нацыянальнага сімвалу і парушэнні яго асабістай недатыкальнасці.

Ігар Шчэкарэвіч: «Я быў у судовага лекара, які зафіксаваў у мяне сінякі па правай руцэ. Гэта вынік таго, што ахова вынесла мяне з залі з ужываннем сілы. Ні ахова ні арганізатары матча з да гэтага часу не выбачыліся перад беларусамі за знявагу беларускага сцяга. Гэта зрабілі толькі ўлады Быдгошча. Перад тым як занесці заяву я чакаў амаль 3 тыдні на выбачэнні. Але відавочна тыя асобы, якія здзейснілі злачынства лічаць нармальнай рэччу знявагу беларускіх нацыянальных сімвалаў. Таму трэба выкарыстоўваць прававыя нормы для пакарання гэтых асобаў».

Нагадаем, што ўвечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь — Літва на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгошчы. Пры гэтым супраць Ігара Шчэкарэвіча ахова ўжыла сілу. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сцягі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць