Арганізатары чэмпіянату па баскетболе забаранілі беларусам хварэць пад нацыянальнымі штандарамі на трыбунах.
Увечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь — Літва (50:68) на чэмпіянаце Еўропы па баскетболу сярод жанчынаў у польскім горадзе Быдгошчы. Прычынай выдалення беларусаў стала іх адмова згарнуцьбел-чырвона-белыя сцягі.
За 30 хвілінаў да пачатку матча беларусы разгарнулі на трыбуне вялікі
што балець беларусы могуць толькі пад афіцыйнымчырвона-зялёным сцягам. Калі ж заўзятары адмовіліся здымаць сцяг, гэта зрабіла сама Ройтэр.
У другім тайме матча беларусы разгарнулі ў руках невялікія
Польскія гледачы былі здзіўленыя і абураныя паводзінамі аховы. Падтрымаць беларусаў прыйшоў нават літоўскі заўзятар разам са сваім нацыянальным сцягам.
Дачакаўшыся перапынку, калі тэлевізійныя камеры не працуюць, арганізатары пачалі дзейнічаць.
Да трох беларусаў з нацыянальнымі сцягамі прыбегла каля 7 ахоўнікаў, якія пачалі збіраць сцягі і выправаджваць заўзятараў.Адзін з беларусаў адмовіўся ісці і ўхапіўся рукамі за агароджу. У выніку яму заламалі за спінай рукі і проста вынеслі з залі.
Каментары