Грамадства22

Польшча і Чэхія абмяркоўваюць супольную пазіцыю па Беларусі

Як паведамляе выданне The Warsaw Voice, 15 ліпеня польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск наведаў з аднадзённым візітам Прагу, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам Чэхіі супрацоўніцтва ў межах Вышаградскай групы і старшынства Польшчы ў ЕС. Туск сустрэўся з чэшскім прэм’ер-міністрам Пятром Нечасам і прэзідэнтам Вацлавам Клаўсам. Удзельнікі перамоў абмеркавалі праграму ЕС «Усходняе партнёрства» і арганізацыю ў Варшаве вераснёвага саміту Усходняга партнёрства.

Акрамя гэтага, падчас сустрэчы разглядаліся пытанні, што тычацца выпрацоўкі агульнай пазіцыі Польшчы і Чэхіі ў адносінах з Беларуссю, Расіяй і Украінай, паведамляе польскае выданне.

Усходняе партнёрства — ініцыятыва ЕС, скіраваная на шэсць краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Была заснавана 27 краінамі — членамі ЕС і шасцю партнёрскімі дзяржавамі на саміце ў Празе 7 мая 2009 года. Ініцыятыва скіравана на ўмацаванне адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыблення палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.

Вышаградская група («Вышаградская чацвёрка», V4) — саюз Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Паказвае імкненне гэтых цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаў супрацоўнічаць па шэрагу кірункаў, што ўяўляюць узаемную зацікаўленасць, у межах еўрапейскай інтэграцыі. Група была ўтворана 15 лютага 1991 года на сустрэчы прэзідэнтаў Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі ў Вышаградзе (Венгрыя).

Каментары2

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць