Улада99

Падчас загадкавага візіту ў Ізраіль Мясніковіч перадаў Перэсу спіс ахвяр Халакосту

«Гэта дзіўна і вельмі кранальна адначасова», — падзяліўся эмоцыямі прэзідэнт Ізраіля, праглядаючы дакумент.

Падчас чэрвеньскага візіту на святую зямлю прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч перадаў прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу спіс габрэяў, знішчаных нацыстамі на малой радзіме ізраільскага лідара ў Валожыне.

Валожынскі спіс

Як адзначае ізраільскае інтэрнэт-выданне ynetnews, у спісе жыхароў Валожына, якія сталі ахвярамі Халакосту падчас нямецкай акупацыі Беларусі, ёсць і 22 прозвішчы сваякоў прэзідэнта Ізраіля па бацькоўскай (Перскія) і матчынай (Мельцэр) лініі.

Цяперашнi прэзiдэнт i былы прэм’ер-мiнiстр Iзраiля, лаўрэат Нобелеўскай прэмii мiру-1994 Шымон Перэс нарадзiўся ў 1923 годзе ў вёсцы Вiшнева пад Валожынам — «беларускай калысцы сiянiзму». Ягоны бацька iмiграваў у Палесцiну ў 1931 годзе, а сам Шымон ужо ў рангу iзраiльскага палiтыка двойчы адведваў Беларусь — у 1992 i 1998 гадах. Кажуць, у Вiшнёва, у двары, дзе калiсьцi стаяла хата Перскiх, ацалеў iхнi калодзеж. На вясковых жа могiлках па-ранейшаму знаходзiцца магiла прадзеда прэзідэнта — Шымона Перскага.

Дакумент, які Мясніковіч перадаў Перэсу, таксама апісвае, як нацысты прымусілі соцень габрэяў Валожына і ваколіцы капаць велізарныя ямы, у якіх іх потым расстралялі. Параненых хавалі жыўцом. У іншым выпадку апавядаецца пра тое, як акупанты спалілі ў валожынскай сінагозе 400 габрэяў. Сярод ахвяраў катаў быў і рабін Цві Мельцэр — дзед Шымана Перэса па кудзелі.

«Гэта дзіўна і вельмі кранальна адначасова», — падзяліўся эмоцыямі прэзідэнт Ізраіля, праглядаючы дакумент. Пры гэтым ён адразу пазнаў імёны знаёмых землякоў, некаторыя з якіх былі яго аднакласнікамі.

Апроч архіўнага дасье беларускі прэм’ер прэзентаваў ізраільскаму прэзідэнту гліняны гаршчэчак з зямлёй з Вішнева і некалькі альбомаў фотаздымкаў з відарысамі часоў Перэсавага дзяцінства.

Загадкавы візіт

Нагадаем, 7–9 чэрвеня Міхаіл Мясніковіч пабываў у Ізраілі з загадкавым візітам, пра які інфармагенцтва БЕЛТА паведаміла толькі на зыходзе другога дня знаходжання беларускага прэм’ера на святой зямлі.

Выданне ynetnews называе візіт прыватным, а беларускія СМІ даведаліся, што Мясніковіч ляцеў з Мінску ў Тэль-Авіў разам з жонкай у эканом-класе.

Відавочна, што візіт не планаваўся загадзя, бо, па-першае, па інфармацыі TUT.BY, супрацоўнікі амбасады Ізраіля ў Мінску даведаліся пра яго з паведамленняў СМІ, а па-другое, паездка беларускага прэм’ера прыпала на адзін з галоўных рэлігійных святаў Ізраіля Шавуот, падчас якога афіцыйныя сустрэчы не ладзяцца.

Ізраільскія СМІ паведамілі, што Мясніковіч правёў сустрэчы з Шымонам Перэсам і міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам, на якіх сярод іншага абмяркоўваліся «перспектывы ўдзелу ізраільскага боку ў намаганнях кіраўніцтва Беларусі па нармалізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне».

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Усе навіны →
Усе навіны

Марадона падчас свайго візіту ў Беларусь не захацеў сустракацца з Румасам1

Лукашэнка пракаментаваў збіццё сабакі ў Гродне і расказаў пра сваё трапяткое стаўленне да жывёл10

Дроны УСУ ўдарылі па двух расійскіх аб’ектах ВПК

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў11

Ізраіль наносіць новы ўдар па Іране3

«Прапанаваў грошы». Беларуска распавяла, як КДБ спрабаваў яе вербаваць1

Іранскія ракеты забілі 5 чалавек у Ізраілі, больш за 80 параненыя. Цэлі былі выпадковыя2

«У наш час у Хрыста была б жоўтая бірка». Былы палітвязень Аляксандр Тарасенка распавёў пра свой досвед за кратамі2

«Уратавалі заторы». Студэнтка спазнілася на фатальны рэйс Air India усяго на 10 хвілін, і яе не пусцілі на борт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку1

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць