Нерухомасць

Будоўля падаражала за месяц на 7%, але для «чаргі» — усяго на 1%

Міністэрства эканомікі, прызнала, што будаўнічыя матэрыялы падаражэлі, напрыклад, у Мінску - на 12%.

Міністэрства эканомікі Беларусі ў чарговы раз пралічыла, наколькі за месяц падаражала будоўля. Згодна з іх дадзенымі, рост цаны склаў 106,77%. Але для дамоў, якія будуюцца для людзей з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў, лічбы іншыя — роўна 1%. Цікава, будаўнікі атрымліваюць аднолькавы заробак, выкарыстоўваюць аднолькавыя матэрыялы, а розніца складае амаль сем разоў!

А вось індэкс будаўніча-мантажных прац склаў 8,56%.

Гэта значыцца, што ўдзельнікі долевага будаўніцтва заплацяць за неаплачаную частку сваіх кватэраў на 8,56% больш.
Іншымі словамі, калі сям’я месяц таму пачала будаваць двухпакаёўку плошчай 50 квадратных метраў коштам 4 мільёны рублёў за метр, іх кватэра зараз падаражала яшчэ на 17 мільёнаў. І ў наступным месяцы можа падаражаць яшчэ як мінімум на столькі ж.

У папярэднія месяцы Міністэрства эканомікі штучна стрымлівала рост цэнаў.

Напрыклад, паводле афіцыйнай статыстыкі, кошт будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый у чэрвені не падаражаў ні на рубель.

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі16

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў4

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі16

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць