Эканоміка

Лукашэнка раскрытыкаваў тэмпы рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве вагонаў у Асіповічах

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тэмпы рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве Асіповіцкага вагонабудаўнічага завода.

Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы гэта прадпрыемства, дзе адбылася нарада па пытанне стварэння з удзелам ЗАТ «Гранд Экспрэс» сучаснай вагонабудаўнічай вытворчасці ў Асіповічах.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, развіццё вагонабудавання ў Беларусі — вельмі важны напрамак для эканомікі краіны ў цэлым. Ён нагадаў, што раней ім было прынята рашэнне аб стварэнні ў краіне сучасных магутных прадпрыемстваў па вытворчасці грузавых і спецыяльных вагонаў. «Гэтым здымаліся не толькі вострыя транспартныя праблемы, але і адкрываўся перспектыўны напрамак развіцця прамысловасці, нарошчванне экспартнага патэнцыялу за кошт як продажу выпускаемых вагонаў, так і пашырэння паслуг па перавозцы грузаў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, першы этап пройдзены ўжо: створаны і набірае размах сучасны завод па вытворчасці вагонаў у Магілёве. «На працягу 1,5–2 гадоў гэты завод павінен вырабляць увесь спектр камплектуючых для вытворчасці таго класа вагонаў, якія мы будзем вырабляць у Магілёве. У бліжэйшы час мы паглядзім і гэта прадпрыемства», — адзначыў ён.

Другі пункт росту, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, — прадпрыемства ў Асіповічах. У свой час было прынята рашэнне стварыць тут на базе рамонтнага дэпо яшчэ адзін магутны цэнтр айчыннага вагонабудавання. Былі вызначаны ўмовы рэалізацыі гэтага інвестыцыйнага праекта, крыніцы фінансавання, агавораны тэрміны ўводу ў строй магутнасцей, намечаны меры па развіццю сацыяльнай сферы для прыцягнення і замацавання кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў.

«На самай справе — даўгабуд. І што здзіўляе,

аўтары гэтага даўгабуду — родная дзяржава ў асобе ўрада, родны манапаліст у асобе Беларускай чыгункі і прыватнае прадпрыемства (расійскае ЗАТ „Гранд Экспрэс“),
якое так палка хацела тут разгарнуць вытворчасць, прасіла час, ільготы, гарантыі і г.д. Усё атрымалі. У выніку — даўгабуд, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Тэмпы работ — нікуды не вартыя. Пастаянна ўзнікаюць праблемы, нестыкоўкі, узаемныя прэтэнзіі акцыянераў. Тэрміны завяршэння будаўніцтва неаднаразова пераносіліся, прытым у асноўным з-за недастатковага фінансавання.
Я дадаў бы — з-за няпаваротлівасці, разгільдзяйства».

Як адзначыў ён, урад у гэтым пытанні замест прыняцця энергічных мер заняў іншую пазіцыю, пусціўшы ўсё на самацёк. У выніку пад пагрозай зрыву апынуўся ўвод у эксплуатацыю завода, што зусім недапушчальна.

«У чым справа? Чаму не будуем? Чаму зрываем важны інвестыцыйны праект?»,

— такія пытанні паставіў перад удзельнікамі нарады кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён папярэдзіў: «Ніякіх пераносаў тэрмінаў больш не будзе. Дамовіліся — трэба выконваць узятыя на сябе абавязацельствы».

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым таксама адзначыў пэўную абсурднасць у існуючай сітуацыі, паколькі кіраўніку дзяржавы даводзіцца падштурхоўваць фактычна прыватнае прадпрыемства да таго, каб яны больш і хутчэй зараблялі грошы.

«Не будзеце рабіць вы, не зробіце да канца года, мы ад вашых паслуг адмовімся і будзем займацца гэтым самі. Вагонабудаўнічая вытворчасць у краіне будзе. Пытанне ў тым, з вамі або з кімсьці іншым», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, запатрабаваўшы далажыць яму, чаму не выконваюцца даручэнні па будаўніцтву завода, а таксама што неабходна зрабіць для безумоўнага ўводу ў строй ва ўстаноўленыя тэрміны ўзводзімых аб’ектаў.

Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод» створана на базе Асіповіцкага вагоннага дэпо ў 2008 годзе ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта. Яго заснавальнікі — расійскае ЗАТ «Гранд экспрэс», доля якога ў статутным фондзе складае 74 працэнты, і Беларуская чыгунка, якой належыць 26 працэнтаў акцый.-

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна10

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць