Эканоміка11

Міністэрства прыроды хоча, каб бізнэсоўцы заняліся смеццем

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распрацавала для гэтага інвестыцыйныя праекты.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя распрацавала для гэтага інвестыцыйныя праекты. Як паведамілі ў міністэрстве, перш за ўсё створаць адмысловы клуб «Бізнес і экалогія», каб аб’яднаць людзей і вызначыць, які праект каму прапанаваць. «Мы прааналізавалі сітуацыю ўзаемадзеяння экалогіі ды бізнесу ў Беларусі. На жаль, прыродаахоўная дзейнасць пакуль не зрабілася элементам бізнес-працэсу разам з пытаннямі павышэння якасці прадукцыі, павелічэння збыту і выбудоўвання лагістыкі. Мы маем намер змяніць гэтую тэндэнцыю», – кажа прэсавы сакратар міністэрства Алена Пенязь.

Эколаг Вольга Астаповіч станоўча ацэньвае захады чыноўнікаў:

«Большасць беларускіх кампаніяў дагэтуль разглядае грошы, укладзеныя ў экалогію, толькі як вымушаныя выдаткі, не ўлічваючы рэальнага вяртання ўкладзеных сродкаў.
Менавіта таму сёння мы маем такія сур’ёзныя праблемы з выкідамі і адсутнасцю якасных фільтраў на буйных прадпрыемствах. Адсутнічае экалагічнай культура, і шматлікія бізнесоўцы пакуль не разумеюць, што дзякуючы экалагічнай працы можна павышаць кошт на прадукцыю, павялічваць рынкі збыту і паляпшаць імідж кампаніі, асабліва выходзячы на замежныя рынкі».

Інвестыцыйныя праекты, падрыхтаваныя міністэрствам, датычаць перапрацоўкі і сартавання побытавых адкідаў, утылізацыі прамысловай прадукцыі пасля выкарыстання, другаснага выкарыстання прадукцыі ды перапрацоўкі прыродных рэсурсаў.

Дарэчы, ідэя экалагічнай адказнасці бізнесу даўно эксплуатуецца ў Японіі, ЗША і Заходняй Еўропе. Паводле інфармацыі Еўрапейскага агенцтва аховы навакольнага асяроддзя,

гадавы абарот экалагічнай прамысловасці краінаў ЕЗ даходзіць да $800–900 мільярдаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай28

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»6

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

Новыя iPhone ужо ў Беларусі. Колькі каштуюць і ці варта ехаць па іх у Польшчу або Літву?14

Абезгалоўленая каралева. Чаму тое, што мы пра яе вучылі ў школе, было міфам2

Расія гатовая адказаць на любыя магчымыя пагрозы ваеннай сілай. Пуцін сабраў Саўбез і зрабіў заяву7

«Забярыце дадому з разбітай галавой». Беларуска паскардзілася, што сыну не выклікалі хуткую ў школе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай28

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць