Грамадства

Палец у рот не кладзі

Расейская «Транснафта» патрабуе ад Беларусі 313 тысячаў даляраў камэнсацыі. Пачатак перамоў, аднаўленьне транспартаваньня нафты й адмена Беларусьсю мыта не паўплывалі на пазыцыю кампаніі: «Мы будзем патрабаваць вяртаньня гэтых грошай», — заявіў яе кіраўнік Сямён Вайншток.

Расейская нафтавая кампанія «Транснафта» выставіла прэтэнзіі беларускаму дзяржаўнаму нафтатранспартнаму прадпрыемству «Гомельтранснафта» Дружба» пра спагнаньне шкоды ў памеры 313 тысячаў даляраў, — паведамілі «Інтэрфаксу» ў канцэрне «Белнафтахім».

«У прэтэнзіі адзначана, што «Транснафта» панесла страты ў сувязі з вымушаным захоўваньнем нафты ў нафтасховішчах, нерасходаваньнем ужо аплачанай энэргіі й невыкананьнем абавязальніцтваў перад пастаўнікамі», — патлумачыў суразмоўца агенцтва.

Згодна з працэдурай, пасьля адказу на прэтэнзію, у выпадку, калі адказ ня будзе задавальняць расейскую кампанію, яна можа падаць у суд па месцы знаходжаньня адказьніка.

Пра падачу пазоваў па факце адбіраньня Беларусьсю нафты з трубаправодаў паведаміў у аўторак 9 студзеня кіраўнік Мінпрамэнэрга Расеі Віктар Хрысьценка. Паводле ягоных словаў, нафта адбіралася ў той момант, калі Беларусь ужо спыніла прапампоўваньне, а «Транснафта толькі прымала адпаведныя рашэньні з свайго боку. 7 студзеня ў кірунку «Адамавай заставы» было адабрана каля 80 тысячаў тон, сказаў міністар.

На пытаньне, ці плянуе «Транснафта» адмовіцца ад судовых прэтэнзій да беларускага боку ў сувязі з пачаткам перамоваў, аднаўленьнем транспартаваньня нафты й адменай Беларусьсю мыта, кіраўнік кампаніі «Транснафта» Сямён Вайншток 10 студзеня заявіў: «Зараз я магу сказаць адно. Мы ацанілі нашыя страты ў 9 млн. рублёў і прад’явілі яго гомельскаму прадпрыемству. Мы будзем патрабаваць вяртаньня гэтых грошай. Пра далейшы лёс судовых прэтэнзій я пакуль сказаць нічога не магу».

На ілюстрацыі — фрагмэнт галоўнай старонкі сайту Transneft.ru з выявай Сямёна Вайнштока

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць