Грамадства66

У ПТВ дэфіцыт навучэнцаў

Па ўсёй краіне працягнулі тэрмін набору ў прафесійныя тэхнічныя вучылішчы.

Па ўсёй краіне працягнулі тэрмін набору ў прафесійныя тэхнічныя вучылішчы. У Менску дакументы будуць прымаць да 1 верасня. У камітэце адукацыі Менгарвыканкаму тлумачаць: «Сёлета сітуацыя значна пагоршылася. На некаторыя спецыяльнасці недабор больш за 50%».

Незапатрабаванымі спецыяльнасцямі сталі муляр, мантажнік ліфтаў і электрычных пад’ёмнікаў, слесар.

Паводле інфармацыі будаўнічага ліцэю № 5 Маларыты, з кожным годам набор усё слабейшы. «Дэмаграфічная яма 1991–1993 гадоў моцна адбілася на ўступнай кампаніі.

Ужо некалькі гадоў запар мы бярэм усіх абітурыентаў, якія падаюць дакументы. Тут гаворка ўжо ні пра конкурс, а каб хоць неяк дабраць курс.
Цяпер перагледжваюцца штатныя адзінкі выкладчыкаў, навучальныя праграмы, — усё скарачаецца, бо няма былога плану выпуску спецыялістаў, адпаведна, скарацілася фінансаванне», — кажа суразмоўца.

Спецыяліст падбору кадраў Настасся Паўлоўская лічыць, што на сітуацыю таксама паўплывала гэтак званая мода на вышэйшую адукацыю ў Беларусі. «Моцна знізіліся планка для абітурыентаў універсітэтаў. Па сутнасці, на платнае аддзяленне сёння можа паступіць бадай кожны выпускнік школы. Натуральна, што выпуск спецыялістаў стаў таксама слабейшы, але гэта наступствы палітыкі дзяржавы ў галіне адукацыі:

універсітэты зарабляюць грошы, таму зацікаўленыя ў найбольшай колькасці студэнтаў, а дзяржава на гэта нібыта заплюшчвае вочы».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Усе навіны →
Усе навіны

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

«Прайшло роўна 15 хвілін». Беларус пад міжнароднай абаронай расказаў, як аформіў маме польскую візу без пасярэднікаў

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі11

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім19

У Мінску зацвіў першы цюльпан

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць