Грамадства1717

Жонку Бяляцкага прынялі ў польскім Сэйме

Польшча абяцае стаць «удвая больш салідарнаю».

Жонка арыштаванага праваабаронцы Наталля Бяляцкая сустрэлася з прадстаўнікамі польскага Сейму. Польшча абяцае стаць «удвая больш салідарнаю».

«Я магу меркаваць пра ягоны стан толькі сыходзячы з тых лістоў, якія прыходзілі да нас. Апошнім часам, напрыканцы тыдня, я такой інфармацыі ўжо не атрымлівала, але, наколькі я яго ведаю, тон ягоных папярэдніх лістоў дазваляе мне думаць, што ён здольны трымацца і вынесці тую сітуацыю, у якую трапіў, — распавяла журналістам Наталля Бяляцкая. — Ён нават больш у лістах падтрымлівае мяне і сына, чым перажывае за сябе. Спадзяюся, яму хопіць моцы, каб усё гэта вытрымаць».

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Перададзеная ў Менск польскімі ды літоўскімі дзяржаўнымі органамі інфармацыя пра замежныя банкаўскія рахункі Алеся Бяляцкага сталася фактычна падставаю для ягонага арышту.

«Тая ганебная сітуацыя, што мела месца, можа выклікаць толькі адну рэакцыю: удвая будзем актыўнейшымі, удвая больш будзем несці праўную дапамогу, удвая больш будзем салідарныя як польскае грамадства. Польскі парламент падтрымлівае ўсіх тых, хто трапіў пад рэпрэсіі», — заявіў кіраўнік камісіі замежных справаў польскага Сейму Анджэй Халіцкі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача24

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна трэці раз за тыдзень нанесла ўдары па расійскіх нафтагазавых аб'ектах у Каспійскім моры2

Вынеслі прысуды тром карупцыянерам з кіраўніцтва Беларускай чыгункі1

Сям'я Асада жыве ў раскошы ў Маскве, а сам былы сірыйскі дыктатар збіраецца працаваць афтальмолагам8

Памёр Уладзімір Хількевіч1

Краіны Еўропы і ЗША гатовыя даць Украіне гарантыі па прынцыпе 5‑га артыкула НАТА6

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім18

Урад прыняў план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 год2

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў5

УСУ нанеслі ўдар па газаперапрацоўчым заводзе ў Астрахані1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача24

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць