Грамадства

Хадайніцтва за вызваленне Бяляцкага падпісаў складальнік Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Стэфан Эсэль, адзіны жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, падпісаў хадайніцтва за вызваленне з-пад варты Алеся Бяляцкага.

Эсэль дае пісьмовае паручальніцтва ў тым, што Бяляцкі, знаходзячыся на волі, не схаваецца ад органаў крымінальнага пераследу і суда, не будзе перашкаджаць ходу расследавання крымінальнай справы і займацца злачыннай дзейнасцю, паведамляе праваабарончы сайт Вясна’96

***

Стэфан Эсэль нарадзіўся ў 1917 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны быў барацьбітом французскага і англійскага Руху супраціўлення, трапіў у канцлагер Бухенвальд, дзе яго павінны былі расстраляць, аднак пры дапамозе іншых зняволеных ён выжыў і змог збегчы. Адразу пасля вайны ён увайшоў у склад экспертаў ААН па складанні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, прынятай большасцю краін — удзельніц ААН у 1948 годзе.

Падчас працы ў ААН Эсэль выступаў пасрэднікам ва ўрэгуляванні дэкаланізацыйных канфліктаў у розных краінах свету, шмат гадоў працаваў дыпламатам. Але адным з найважнейшых прыярытэтаў яго дзейнасці заўсёды заставалася абарона правоў і свабод людзей ва ўсім свеце.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску вечарам 4 жніўня і ўзяты пад варту. Ён абвінавачваецца на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Праваабаронцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Вызвалення праваабаронцы запатрабавалі кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых дзяржаў, праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава3

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў3

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»31

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава3

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць