Грамадства1313

Саннікаў: Добры час хутка вернецца

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які знаходзіцца ў зняволенні ў наваполацкай папраўчай калоніі № 10 заяўляе, што ў яго «ўсё больш-менш у парадку», і ўпэўнены, што «добры час» хутка вернецца.

«У мяне ўсё больш-менш у парадку, калі не звяртаць увагі на ненармальнасць самой сітуацыі. Зона цяжкая, але існаваць (а не жыць) прыходзіцца, нягледзячы ні на што», — гаворыцца ў лісце Андрэя Саннікава яго даверанай асобе па Магілёўскай вобласці на прэзідэнцкіх выбарах Віктару Болдзіну, прадастаўленым адрасатам.

Зняволены палітык з задавальненнем успамінае магілёўскія сустрэчы «і падчас збору подпісаў, і падчас кампаніі». «Сапраўды, як ты пішаш, — звяртаецца ён у лісце да Віктара Болдзіна, — добры час быў. Але ён хутка вернецца. Я ўпэўнены».

Экс-кандыдата ў прэзідэнты таксама парадавала навіна аб тым, што мнагадзетная магіляўчанка Наталля Шкадун, якая ў снежні 2010 года аб’яўляла галадоўку, патрабуючы паляпшэння жыллёвых умоў, атрымала кватэру. Саннікаў просіць перадаць ёй прывітанне, а таксама прывітанне жонцы Болдзіна Алене, усім сябрам і знаёмым.

Ліст Андрэя Саннікава датаваны 29 жніўня. На канверце стаіць штамп атрымання яго ў Магілёве 1 верасня.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць