Здарэнні1313

Дудуткі згарэлі

У той вечар у музеі гуляла вяселле.

Увечары 10 верасня ў музейным комплексе «Дудуткі» адбыўся пажар.

Як паведамілі «Нашай Ніве» на гарачай лініі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях,

пажар здарыўся ў двухпавярховым будынку музея — гарэлі драўляныя бэлькі і страха.
Ад агню пацярпела каля 600 квадратных метраў плошчы. Пацярпелых няма.

Пажар пачаўся каля 21.30. МНС выклікаў вартаўнік. Работнікі музея да іх прыезду эвакуявалі наведнікаў, вывелі з гаража 10 рарытэтных аўто — усю дудуткаўскую калекцыю. Агонь гасілі 15 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Пажар ліквідавалі да 23.18, паведаміў сайт МНС.

У той вечар у «Дудутках» гулялі вяселле, высветліла «Салідарнасць». Згарэла каштоўная частка галерэі, у якой захоўваліся экспанаты — вынікі экспедыцый, фатаграфіі, архівы, два старадаўніх піяніна, пякарня.

Папярэдніх версій узнікнення пажара пакуль няма — следства ўжо распачалося.

На сайце музея «Дудуткі» 11 верасня з’явілася паведамленне, што, нягледзячы на шкоду, зробленую пажарам, музей адчынены і запрашае наведнікаў. «Усе нашы рамесныя майстэрні, бровар, шынок, сыраварня, канюшня і заасад, карчма, лазня, гатэль і кавярня «Дудуткі» працягваюць сваю працу», — паведамляе сайт. Папярэдне ацэненая і нанесеная шкода — згарэла этнаграфічная галерэя з экспанатамі на другім паверсе, павыгаралі з сярэдзіны памяшканні хлебапякарні і музея аўтарэтра.

Музей «Дудуткі» заснаваў у 1994 г. пісьменнік Яўген Будзінас.

Каментары13

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць