Свет33

Улады Гвінеі-Бісау «з раскрытымі абдымкамі» прымуць Кадафі

Улады заходнеафрыканскай Рэспублікі Гвінея-Бісау (РГБ) заявілі пра гатоўнасць прыняць у сябе былога лівійскага дыктатара Муамара Кадафі. Цяпер невядома, дзе знаходзіцца Кадафі, хаця інфармацыя пра яго ўцёкі з Лівіі ў іншыя краіны з’яўляецца рэгулярна, паведамляе tut.by са спасылкай на newsru.com.

Як заявіў прэм’ер-міністр РГБ Карлуша Гомеш Малодшы,

яго краіна «прыме Кадафі з раскрытымі абдымкамі, калі той таго пажадае, і паклапоціцца пра яго бяспеку».

Раней кіраўнік кабінета міністраў заяўляў, што «Кадафі з’яўляецца сябрам РДБ», называючы пры гэтым налёты авіяцыі НАТО на Лівію «відавочным парушэннем правоў суверэннай дзяржавы».

Рэспубліку Гвінея-Бісау звязвалі з рэжымам Кадафі цесныя эканамічныя адносіны. Трыпалі інвеставаў сродкі ў гатэльны і сельскагаспадарчы сектар РГБ, а таксама іншыя галіны.

За палкоўнікам працягваецца паляванне. Яго пошукамі займаюцца адразу некалькі спецатрадаў.

Новыя ўлады ў Лівіі заснавалі спецыяльнае баявое падраздзяленне, якому пастаўлена задача злавіць зрынутага лідэра краіны.

На гэтым тыдні ў СМІ з’яўлялася інфармацыя аб уцёках Кадафі то ў Нігер, то ў Буркіна-Фасо, аднак неўзабаве гэтыя звесткі аспрэчваліся. Шукалі Кадафі і ў Лівіі, але гэтак жа беспаспяхова.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэвалюцыя ў бесправадной зарадцы: японцы прапануюць рашэнне, якое можа канчаткова замяніць кабелі5

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?6

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі55

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць