Эканоміка

Грашовыя даходы бюджэтнікаў за жнівень індэксуюцца на 55,1%

Грашовыя даходы, што атрымліваюцца з бюджэтных крыніцаў, за жнівень індэксуюцца на 55,1%, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Да такіх даходаў адносяцца: заработная плата; грашовае забеспячэнне вайскоўцаў тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў; заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб; грашовае забеспячэнне вайскоўцаў і асоб радавога і начальніцкага складу; дзяржаўныя стыпендыі вучнёўскай моладзі.

Рашэнне прынята ў сувязі з тым, што індэкс спажывецкіх цэн за жнівень 2011 года перавысіў пяціпрацэнтны парог да чэрвеня 2011 года — моманту папярэдняй індэксацыі, паведамляе Мінпрацы і сацабароны.

Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта

індэксуюцца на 110,7%.

Як пракаментавалі ў міністэрстве, індэксацыя ажыццяўляецца згодна з нарматывам, устаноўленым указам прэзідэнта ад 28 студзеня 2006 года № 55. Індэксуецца даход у межах 442 тысяч 360 рублёў (100% зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на момант індэксацыі). Частка даходу, якая перавышае 442 тыс. 360 рублёў, індэксацыі не падлягае.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніцаў, кампенсацыя стратаў ад інфляцыі ажыццяўляецца на падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі). Калі калектыўны дагавор утрымлівае палажэнне аб індэксацыі заработнай платы ў адпаведнасці з заканадаўствам, то прымяняецца механізм індэксацыі, прадугледжаны для работнікаў бюджэтнай сферы. У гэтым выпадку індэксацыя робіцца ў выглядзе аднаразовага перагляду памераў аплаты працы або шляхам аўтаматычнай карэкціроўкі заработнай платы ў межах устаноўленага заканадаўствам нарматыву на індэкс спажывецкіх цэн, значэнне якога разлічваецца нарастаючым вынікам да базавага месяца — месяца павышэння памераў аплаты працы.

Аднак устаноўлены арганізацыяй механізм індэксацыі можа адрознівацца ад устаноўленага заканадаўствам. У гэтым выпадку арганізацыя самастойна вызначае ўмовы індэксацыі і парадак яе правядзення, а таксама нарматыў індэксацыі, паведамляе міністэрства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць