Эканоміка11

МВФ: Неабходна «сапраўдная лібералізацыя валютнага курсу»

Міжнародны валютны фонд у кастрычніку накіруе чарговую місію для працягу дыялогу з уладамі.

Міжнародны валютны фонд плануе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.

Паводле яго слоў, тэрміны працы місіі арыенціровачна прызначаныя на 5–17 кастрычніка. Эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы Беларусі і «дадуць некаторыя дадатковыя парады».

Разам з тым пра новую праграму фінансавай падтрымкі Беларусі з боку МВФ гаворка пакуль не ідзе. Джарвіс адзначыў, што для выдзялення крэдыту МВФ «жадае бачыць моцную і прадэманстраваную прыхільнасць з боку ўлад, і гэта сапраўды неабходная ўмова для прасоўвання да пагаднення». «Мы не можам рэальна абмяркоўваць тое, колькі фінансавай падтрымкі Беларусі неабходна, пакуль мы не даведаемся больш пра эканамічную праграму, што ляжыць у аснове», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў Джарвіса, пазіцыя Савета дырэктараў МВФ заключаецца ў тым, што папярэдне неабходна «ўбачыць моцныя і наглядныя абавязацельствы» з боку беларускіх улад на шэрагу кірункаў эканамічнай палітыкі, уключаючы лібералізацыю валютнага курсу, лібералізацыю цэн, узмацненне фінансава-бюджэтнай палітыкі, у тым ліку ў галіне заработнай платы.

Кіраўнік місіі МВФ падкрэсліў, што беларускія ўлады па-ранейшаму павінны шмат што зрабіць. Так, паводле яго слоў,

неабходна «сапраўдная лібералізацыя валютнага курсу».

«Гэта азначае, што яны сапраўды павінны дазволіць рынку працаваць,

а не спрабаваць утрымліваць людзей ад гандлю на рыначны абменны курс ці ўплываць на гэты абменны курс, скажаючы ці запалохваючы»,
 — адзначыў Джарвіс.

Ён таксама заявіў пра неабходнасць правядзення жорсткай фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама пра падтрымку высокіх працэнтных ставак і жорсткіх мер у галіне заработнай платы. Паводле яго меркавання, «лібералізацыя абменнага курсу павінна дапамагчы знізіць дэфіцыт бягучага рахунку, які быў велізарнай праблемай для Беларусі на працягу апошніх некалькіх гадоў».

«Мы лічым важным, каб Беларусь была ў стане прыцягнуць рэсурсы, паколькі цяпер запасы знаходзяцца на адносна нізкім узроўні, і асабліва чыстыя рэзервы, калі браць пад увагу абавязацельствы цэнтральнага банка», — заявіў эксперт МВФ.

«Плывучы абменны курс, мы думаем, будзе мець важнае значэнне для цэнтральнага банка, паколькі дасць магчымасць нарошчваць свае рэзервы да больш камфортнага ўзроўню. І таму мы лічым, што патэнцыял знешняй падтрымкі — як у выглядзе крэдытаў, так і ў выглядзе паступленняў ад прыватызацыі — можа адыграць вельмі важную ролю ў забеспячэнні знешняй стабільнасці», — адзначыў ён.

Крыс Джарвіс таксама пазітыўна ацаніў рашэнне Нацбанка аб правядзенні дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы. «Механізм, які яны маюць на ўвазе, я думаю, з’яўляецца вельмі добрым першым крокам. Я спадзяюся, што гэта першы крок да поўнай уніфікацыі абменнага курсу. Таму што гэта тое, што мы сапраўды павінны бачыць як частку праграмы, якую мог бы падтрымаць МВФ», — падкрэсліў кіраўнік місіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Маскву і вобласць атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі38

Паветраная прастора над Вільняй была адкрытая ў 4:30

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?5

УСУ пашкодзілі дамбу пад Белгарадам3

Часопіс МЗС Расіі прапанаваў прымяняць ва Украіне савецкі досвед акупацыі Германіі6

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін40

Што было ў апошніх галасавых паведамленнях Веры Краўцовай, якая знікла ў М'янме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП17

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць