Эканоміка44

Урад плануе прыцягнуць крэдыт Сбербанка Расіі і пад заставу акцый «Нафтана»

Беларускі ўрад плануе прыцягнуць крэдыт Сбербанка Расіі ў памеры 1 млрд долараў ЗША пад заставу акцый ААТ «Нафтан», паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Сяргей Румас на прэс-канферэнцыі 21 верасня.

«Мы доўга структуравалі гэтую здзелку. Два тыдні таму са Сбербанкам было падпісана пагадненне аб тым, што крэдыт будзе прадастаўлены пад залог акцый іншага прадпрыемства», — сказаў Румас. Раней планавалася, што крэдыт Сбербанка будзе прадастаўлены пад залог акцый «Беларуськалія», аднак, як патлумачыў віцэ-прэм’ер, урад не захацеў закладваць акцыі гэтага прадпрыемства, і было знойдзена іншае залогавае забеспячэнне. Румас паведаміў, што ў якасці залога папярэдне можа выступаць 51-працэнтны пакет акцый «Нафтана».

Разам з тым віцэ-прэм’ер адзначыў, што заключэнне гэтай здзелкі затрымліваецца. Першапачаткова планавалася прыцягненне сіндыкаванага крэдыту (ад некалькіх банкаў), аднак цяпер, паводле слоў Румаса, іншыя ўдзельнікі сіндаката «з прычыны сітуацыі на сусветным рынку адмовіліся ад удзелу ў ім». Цяпер вядзецца пошук магчымых іншых удзельнікаў сіндыката. У прынцыпе, адзначыў віцэ-прэм’ер, Беларусь можа прыцягнуць крэдыт толькі Сбербанка (на адзін год). «Мы разглядаем гэты крэдыт як падушку бяспекі. Сёння вострай патрэбы ў такой падушцы няма», — заявіў Румас.

Ён патлумачыў, што раней сродкі планавалася прыцягнуць для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку, аднак цяпер падзеі на рынку, на думку ўрада, развіваюцца ў пазітыўным ключы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць