Грамадства

Многія не памятаюць, як выбіраліся на паверхню

У судзе заслухалі паказанні 80 пацярпелых падчас тэракта ў мінскім метро.

На судовым працэсе па справе аб выбуху ў мінскім метро ў першай палове дня 4 кастрычніка былі заслуханы паказанні прыкладна 80 пацярпелых падчас тэракта і вынікі экспертызы атрыманых імі траўм. Абвяшчаў іх дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Мірончык.

Падчас выбуху пацярпелыя знаходзіліся як у вагонах цягнікоў, так і ў розных месцах платформы станцыі «Кастрычніцкая», на эскалатарах. Мяркуючы па паказаннях пацярпелых,

многія з іх атрымалі траўмы не непасрэдна ад паражаючых элементаў выбуховай прылады, а ў выніку падзення на іх канструкцый са сцен, падвясной столі і падзення самой столі над эскалатарам.

Адна з пацярпелых, як вынікае з яе паказанняў, бачыла, як над галавой праносіліся металічныя прадметы, таму была вымушана прыгнуцца. Другая бачыла, як выбухам быў вырваны кавалак сцяны. Яшчэ адзін пацярпелы, калі зразумеў, што адбыўся выбух, стаў выбірацца на паверхню, паколькі вырашыў, што канструкцыі станцыі могуць разбурыцца.

Многія пацярпелыя паведамлялі на следстве аб часовай страце памяці, пра тое, што не памятаюць, як выбіраліся на паверхню, і прыходзілі ў сябе ўжо далёка ад метро.

Пры гэтым момант самога выбуху ясна памятаюць усе. У асноўным яны яго апісваюць як моцны воплеск, успышку жоўта-аранжавага колеру, вібрацыю паветра і дым.

Зыходзячы з паказанняў пацярпелых, сіла выбуху была такой, што ўдарная хваля зваліла з ног людзей не толькі на эскалатарах, але і тых, хто да іх толькі падыходзіў у вестыбюлі станцыі «Кастрычніцкая».

Пацярпелы Рамановіч на следстве расказваў, што ў момант выбуху знаходзіўся на балконе перад уваходам у тунэль, што вядзе на станцыю «Купалаўская». Варта зазначыць, што, як было бачна на адной з камер назірання, недалёка ад гэтага месца быў і Канавалаў, які прывёў бомбу ў дзеянне.

Пацярпелы Святлоў, кажучы пра выбух, паведаміў следству, што перад успышкай чуў не адзін, а некалькі воплескаў, якія прагучалі адзін за адным.

Эксперты зафіксавалі ў пераважнай большасці пацярпелых «лёгкія цялесныя пашкоджанні з расстройсты здароўя». Звяртае на сябе ўвагу той факт, што прыкладна палова пацярпелых звярнуліся па меддапамогу на наступны дзень або праз некалькі дзён пасля выбуху.

Сумы ўрону, заяўленыя пацярпелымі на следстве, складаюць ад некалькіх дзясяткаў тысяч да некалькіх мільёнаў рублёў. Яны залежалі ад ступені пашкоджання адзення, а таксама ад таго, ці былі на станцыі згублены нейкія рэчы. Мяркуючы па абнародаваных паказаннях, пра маральны ўрон ніхто з пацярпелых на следстве не заяўляў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць11

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць