Эканоміка

«Уралкалій» па-ранейшаму гатовы купіць «Беларуськалій»

Але не бачыць жадання беларускіх уладаў рэалізаваць актыў.

Расійская кампанія «Уралкалій» усё яшчэ зацікаўлена ў набыцці кантрольнага пакета акцый ААТ «Беларуськалій», але не бачыць жадання беларускіх уладаў рэалізаваць актыў, а таксама не лічыць сітуацыю на фондавых рынках спрыяльнай для здзелкі. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер расійскаму агенцтву Прайм.

«На сёння проста няма падстаў меркаваць, што беларускі ўрад разглядае магчымасць продажу кантрольнага пакета.

Нас сапраўды цікавіць менавіта кантрольны пакет», — падкрэсліў гендырэктар.

Ён таксама адзначыў, што бягучая сітуацыя на фондавых рынках не спрыяе абмеркаванню як гэтай, так і іншых здзелак па зліцці і паглынанні. У такой сітуацыі, лічыць Баўмгертнер, «правесці адэкватную ацэнку „Беларуськалія“ не ўяўляецца магчымым».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра гатоўнасць прыватызаваць «Беларуськалій» зыходзячы з ацэнкі ў 30 млрд. долараў.

Баўмгертнер таксама паведаміў, што «Уралкалій» некалькі месяцаў таму спыніў абмеркаванне пытання аб выдзяленні «Беларуськалію» крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў. «Пасля гэтага яны пачалі кантактаваць з „Ашчадным банкам“ па атрыманні крэдыту, і мы ўжо не маем да гэтага ніякага дачынення», — сказаў гендырэктар.

Раней Беларусь адмовілася ад крэдыту «Ашчаднага банка РФ» і Deutsche Bank у 2 млрд. долараў пад залог 35% акцый «Беларуськалія». Крыху пазней беларускі бок паведаміў пра дасягненне дамоўленасці з «Ашчадным банкам» аб выдзяленні крэдыту «Беларуськалію» на 1 млрд. долараў пад залог 50% іншага прадпрыемства — нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан».

Трэба адзначыць, што магчымасцю куплі акцый «Беларуськалія» цікавіцца таксама Індыя.

Як паведаміў 10 жніўня надзвычайны і паўнамоцны пасол Індыі Манодж Бхарці на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прапанова аб куплі акцый прадпрыемства ўжо накіраваная ўраду Беларусі.

Пазней індыйская газета Mint cа спасылкай на высокапастаўленых індыйскіх чыноўнікаў паведаміла: Індыя хоча купіць 20–25% акцый ААТ «Беларуськалій» і гатова заплаціць за іх 6–7 млрд. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць