Меркаванні33

Сотні тысяч эўраў на расфарбоўку раёнак

Віктар Валадашчук, галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай»: «Мая газета плаціць шмат падаткаў, і цяпер з гэтых падаткаў яны будуць фундаваць яшчэ майго канкурэнта».

З наступнага году практычна ўсе дзяржаўныя раённыя друкаваныя выданні будуць выходзіць у каляровым варыянце. Для гэтых мэтаў з дзяржаўнага бюджэту выдаткоўваецца велізарная сума.

У той жа час, недзяржаўныя выданні застаюцца ў складанейшых умовах выжывання. Адмыслоўцы лічаць, што ўлады такім чынам парушаюць Асноўны закон, які гарантуе суб’ектам гаспадарання ўсіх формаў уласнасці роўныя ўмовы.

У адпаведнасці з Комплекснай праграмай па падтрымцы дзяржаўных перыядычных друкаваных выданняў у Рэспубліцы Беларусь на 2005‑2008 гады на набыццё друкарскага абсталявання плануецца выдаткаваць больш за 600 тысяч еўра. Гэтае абсталяванне будзе знаходзіцца на Віцебскай абласной друкарні і на гомельскім камунальным прадпрыемстве «Сож». Зразумела, што друкавацца там змогуць пераважна альбо выключна дзяржаўныя выданні. Галоўны рэдактар недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук не згодны з такой пастаноўкай пытання, а менавіта з тым, што дзяржаўным газетам аказваецца такая бюджэтная падтрымка:

«Выклікае незразуменне, што на гэта менавіта трацяцца бюджэтныя грошы. У тым ліку і мае грошы як падаткаплацельшчыка. Так атрымліваецца, што мая газета плаціць шмат падаткаў, і цяпер з гэтых падаткаў яны будуць фундаваць яшчэ майго канкурэнта».

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец разумее жаданне рэдактароў выданняў друкавацца ў колеры:

«Зразумела, гэта матывавана. Іншая справа, якім чынам гэтая матывацыя супадае з Канстытуцыяй, якая гарантуе быццам бы роўныя ўмовы ўсім выданням, як дзяржаўным, гэтак і недзяржаўным. Але яшчэ ў 2002 годзе галава дзяржавы заявіў, што журналіст – гэта прафесія дзяржаўная, і звярнуў увагу рэгіянальных кіраўнікоў на тое, што незалежныя друкаваныя рэгіянальныя выданні ў шэрагу гарадоў маюць больш буйныя наклады ў параўнанні з дзяржаўнымі, і з таго часу пачалося ўкладанне сродкаў у развіццё, у першую чаргу, рэгіянальнай, але і цэнтральнай прэсы таксама».

Андрэй Бастунец лічыць, што фінансаванне дзяржаўных выданняў з бюджэту ставіць прэсу ў няроўныя ўмовы існавання:

«Тое, што выданні могуць быць каляровыя, гэта зразумела і гэта добра. Дрэнна тое, што недзяржаўныя выднні не могуць перайсці на колер, некаторыя ўвогуле не могуць друкавацца ў тых друкарнях, у якіх увесь час абнаўляецца абсталяванне і г.д. Да таго ж, некаторыя недзяржаўныя выданні не могуць знайсці магчымасці, каб друкавацца ў Беларусі».

Дарэчы, паводле намесніка старшыні БАЖ, 2008 год будзе не першым годам, калі на ўтрыманне дзяржаўных СМІ ў Беларусі выдаткоўваюцца вялікія сумы:

«У мінулым годзе гэта было каля 60 мільёнаў даляраў».

Віктар Валадашчук, рэдактар «Газеты Слонімкай», падкрэсліў, што таксама быў бы не супраць выдавацца ў колеры, але, падлічыўшы, колькі гэта магло б каштаваць яго выданню, адмовіўся ад такой ідэі. Хаця, у прынцыпе, як сказаў «Нямецкай хвалі» Начальнік упраўлення вытворча‑тэхнічнага развіцця Міністэрства інфармацыі Беларусі Мікалай Брашко, ніхто недзяржаўным выданням не замінае выкарыстоўваць дзяржаўныя друкарніцкія магутнасці, былі б сродкі:

«У нас паліграфія. Мы кажам пра тое, што купім дзве машыны, якія дадуць магчымасць і гомельскім, і віцебскім газетам друкавацца ў колеры. А скарыстаюцца яны гэтай магчымасцю ці не, гэта ўжо іх праблема. Праблема кожнага рэдактара».

А вось сродкаў такі на такое дарагое задавальненне, як друкаванне ў колеры, у недзяржаўнай прэсы няма. Дарэчы, як адзначыў Віктар Валадашчук, як бы прыгожа ні выглядалі газеты, чытача ў першую чаргу цікавіць тое, што ў іх напісана. Таму – «не ўсё тое золата, што блішчыць».

Генадзь Кеснер, Deutsche Welle

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць