Свет22

Спіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных у ЕС, папоўнілі 16 прозвішчаў

Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на тэрыторыі Еўрасаюза павінны быць замарожаныя, папоўнілі яшчэ 16 прозвішчаў. Такое рашэнне прынята 10 кастрычніка ў Люксембургу Саветам ЕС, паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Сітуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася досыць доўга, і міністры замежных спраў зноў заклікалі беларускія ўлады вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных», — падкрэсліла прэс-сакратар.

Абмежавальныя меры датычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за «рэпрэсіі, якія працягваюцца ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі», адзначаецца ў камюніке Савета ЕС.

Чакаецца, што рашэнне савета і імёны 16 беларускіх чыноўнікаў, якія папоўнілі спіс неўязных у ЕС, будуць апублікаваны 11 кастрычніка ў афіцыйным журнале Еўрасаюза.

Нагадаем, санкцыі ў дачыненні да беларускіх улад Савет ЕС увёў у студзені 2011 года ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў Мінску. Цяпер у спісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, 192 прозвішчы.

21 верасня МЗС Літвы ініцыявала ўключэнне 18 беларускіх чыноўнікаў у спіс асоб, якім забаронены ўезд у Літву, і заклікала іншыя краіны Еўрасаюза ўключыць іх у свае нацыянальныя спісы неўязных.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць