Спорт

Ацалелы падчас катастрофы Яка-42 бортінжынер Сізоў: пры разгоне ўсё пайшло не так

Адзіны ацалелы ў катастрофе Яка-42 пад Яраслаўлем кажа, што яшчэ пры разгоне самалёта стала зразумела, што ўсё ідзе не па плане.

«Праз нейкі час пасажыры пачалі хвалявацца, чаму не ўзлятаем, трохі часу прайшло, я зразумеў, што па грунце ідзем. З грунту ўзляцелі, і я зразумеў, што завальваецца самалёт, і зараз мы разаб’емся», — сказаў інжынер па эксплуатацыі лайнера Аляксандр Сізоў у інтэрв’ю Першаму каналу.

У катастрофе Яка-42 7 верасня пад Яраслаўлем загінуў практычна ўвесь асноўны склад хакейнага клуба «Лакаматыў».

У жывых застаўся толькі 52-гадовы інжынер па эксплуатацыі самалёта Сізоў. Ён атрымаў сур’ёзныя раненні і праходзіць лячэнне ў НДІ Скліфасоўскага ў Маскве.

«Выратаваў цуд нейкі, а перажыць гэты цяжкі час дапамагла любоў жонкі і сям’я», — кажа Аляксандр.

Сізоў у момант катастрофы знаходзіўся не ў кабіне пілотаў, а ў салоне, на апошнім шэрагу справа. Ён кажа, што не быў прышпілены. «У момант удару ўсё паляцела, і мяне чымсьці моцна ўдарыла, таму што правы бок увесь пераламаны. У вадзе я ўжо, шчыра кажучы, нічога не бачыў, нічога вакол практычна не заўважаў — ні пажару, ні самалёта — нічога», — успамінае Сізоў.

Цяпер ён нецярпліва чакае выпіскі з лякарні.

Нагадаем, што ў якасці працоўнай версіі разглядаецца варыянт, што пілоты памылкова пайшлі на ўзлёт на ручным тормазе, што запаволіла хуткасць самалёта.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць