14 кастрычніка пасля цяжкай хваробы на66-м годзе жыцця памёр беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст і педагог Анатоль Казловіч.
Анатоль Казловіч нарадзіўся ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Любімаму Палессю, яго лёсу і людзям ён прысвяціў шматлікія свае нарысы і кнігі.
Анатоль Казлович працаваў у «Сельской газете», кіраваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман», амаль чвэрць стагоддзя быў уласным карэспандэнтам маскоўскай «Литературной газеты» па Беларусі, арганізаваў і рэдагаваў фермерскую газету «Новая зямля», праваабарончае выданне «Круг»,
працаваў першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Народная воля».
Акрамя таго, ён выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск), Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня).
Пачаўшы ў юнацтве з вершаў, Анатоль Казловіч затым стаў вядомы як майстар
Нават у застойныя савецкія гады Казловіч змог пісаць вострую публіцыстыку, праўдзівыя псіхалагічныя нарысы. Яго журналісцкія публікацыі і кнігі вызначаюцца адточаным стылем, філасофскім поглядам на жыццё, тонкай іроніяй.
Цыклу сваіхАнатоль Казловіч хварэў душой за тое, каб беларусы, народ з надзвычай драматычнай гісторыяй, сталі, нарэшце, гаспадарамі свайго лёсу.кніг-хронік аўтар даў назву «Беларусы паміж небам і зямлёй».
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары