Меркаванні88

Эканаміст Чубрык: У Нацбанка няма рэсурсаў, каб зафіксаваць курс

Таму яго паступовае зніжэнне будзе непазбежным. Але варыянтаў эканамічнай палітыкі можа быць два.

У якіх межах курс будзе «плаваць», залежыць ад абранай грашовай і бюджэтнай палітыкі.

Фактар МВФ

Вызначальным на бліжэйшыя месяцы чыннікам будзе магчымасць атрымання новага крэдыту ад МВФ:
сама ўніфікацыя курсу адбываецца толькі цяпер і менавіта цяпер, калі місія Фонду вызначае патрабаванні, выкананне якіх дазволіць Беларусі распачаць перамовы аб атрыманні новага крэдыту.

З высноваў МВФ пра вынікі мінулай праграмы з Беларуссю можна зразумець, што гэтыя патрабаванні-перадумовы будуць датычыць так званага квазі-бюджэтнага фінансавання дзяржаўных праграм ды бюджэтнай палітыкі ўвогуле.
Перш чым даваць грошы, МВФ хоча быць упэўнены ў сур’ёзнасьці намераў уладаў, якую можна давесьці толькі праз жорсткую бюджэтную дысцыпліну ды вельмі істотнае скарачэнне дзяржпраграм, якія фінансуюцца праз банкі. Такім чынам, «фактар МВФ» падвышае верагоднасць правядзення даволі жорсткай бюджэтнай і грашовай палітыкі, а значыць, адноснай стабільнасці валютнага курсу.

Фактар крызісу

Але такая палітыка мецьме сур’езныя наступствы для эканомікі. На адных прадпрыемствах могуць пачацца праблемы з выплатай заробкаў, у другіх могуць павіснуць крэдыты. Гэта запатрабуе рэформаў сацыяльнай палітыкі, пачатку рэструктурызацыі, актыўнага прымянення банкруцтва ў дачыненьні да дзяржаўных кампаніяў і пагоршыць становішча банкаў. І рэформы, і захады па ратунку банкаўскай сыстэмы мусяць быць зробленыя ў сціслы тэрмін — а існая сістэма прыняцця рашэнняў занадта марудная для гэтага.

Найпрасцейшым выйсцем можа стацца інфляцыйны сцэнар — грошы будуць друкавацца ў колькасці, неабходнай для фінансавання ўсіх праграм, якія палічыць патрэбным урад. У сваёй нядаўняй гісторыі Беларусь мела такі вопыт: напрыклад, у 1998–1999 гадах Нацбанк актыўна друкаваў грошы на патрэбу ўраду, што вылілася ў трохзначную гадавую інфляцыю (182% у 1998-м і 251% у 1999-м) і абвал курсу: на пачатку 1998-га ён складаў на міжбанкаўскім рынку 41.7 тыс. «старых» рублёў за даляр, а напрыканцы 1999-га — ўжо 950 тыс.

Пры гэтым сцэнары рост цэн і дэвальвацыя будуць няспыннымі яшчэ доўгі час.

Дадатковыя фактары

будуць значыць менш.

І прыватызацыя, і новыя крэдыты паўплываюць на сітуацыю толькі ў кароткім перыядзе, але галоўны ўплыў на дынаміку курсу будзе мець абраны ўладамі варыянт эканамічнай палітыкі.

Абодва акрэсленыя варыянты выглядаюць верагоднымі, але ж першы з іх дазволіць зняць фундаментальныя прычыны крызісу, а другі — выраўняць сітуацыю праз рэальнае абясцэньваньне беларускай валюты з захаваннем большасці гэтых фундаментальных прычынаў.

Першы варыянт ахвяруе працай і даходамі тых, хто працуе на неэфектыўных прадпрыемствах, другі — усімі даходамі ў беларускіх рублях. Першы сцэнар Беларусь яшчэ не праходзіла, другі праходзіла ўжо двойчы — у пачатку і канцы 90-х.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве3

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі знайшлі базіліку, спраектаваную старажытнарымскім архітэктарам Вітрувіем3

Памерла Ірына Быкава, удава Васіля Быкава7

Гомель у гэтыя дні стаў сталіцай снегавога мастацтва ФОТЫ

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША6

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх9

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура2

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве3

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць