У Беларусі назіраецца некаторы спад пакупніцкай здольнасці па харчовых таварах, заявіў міністр гандлю Валянцін Чаканаў 20 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з журналістамі.
«Цана, напэўна, падышла блізка да той, якая адпавядае цане вытворцы. Далей усё залежыць ад таго, колькі вытворца патраціць на выраб тавару», — сказаў ён.
Паводле слоў міністра, калідор гандлёвых надбавак складае ад 11 да 30 працэнтаў. «Пытанне аб яго змяненні не праглядаецца. Ён цалкам устояны пры тым што ў гандлі сёння рэнтабельнасць не перавышае двух з паловай працэнтаў», — дадаў Чаканаў.
Міністр таксама нагадаў, што ў Беларусі існуе абмежаванне гандлёвых надбавак на сацыяльна значныя тавары, якія жорстка рэгламентаваныя і якія строга адсочваюць. Абмежаванні існуюць амаль на 30 відаў тавараў: на харчовыя тавары гандлёвыя надбаўкі не перавышаюць 3–15%, на прамысловыя — 5–25%. «Хоць па многіх прамысловых таварах можна прымяняць гандлёвыя надбаўкі без абмежаванняў, мы настройваем гандаль, дамаўляемся, каб гэтыя гандлёвыя надбаўкі былі як мага меншыя, і знаходзім разуменне, хоць у іх ёсць магчымасць паставіць любую», — сказаў міністр гандлю.
Каментары