Свет66

Бывай, сябра Сільвіа!

Берлусконі пайшоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Італіі. Адзіны бастыён Лукашэнкі ў Еўропе паў.

Прэзідэнт Італіі Джорджыа Напалітана прыняў афіцыйнае прашэнне Сільвіа Берлусконі аб адстаўцы з пасады прэм’ер-міністра краіны.

У чаканні гэтага паведамлення ў цэнтры Рыма сабраліся сотні людзей. Дэманстранты каля парламента скандавалі «У адстаўку!» і «Бывай, Сільвіа!».

Берлусконі абяцаў пакінуць пасаду кіраўніка ўрада пасля таго, як дэпутаты ўхваляць пакет захадаў па эканоміі, закліканы вывесці краіну з глыбокага пазыковага крызісу.

Эканамічныя цяжкасці Італіі і Грэцыя, што мае такія ж праблемы, пагражаюць стабільнасці ўсёй зоны хаджэння еўра і Еўрапейскага саюза ў цэлым.

Засцярогі з прычыны кепскага эканамічнага становішча Італіі ўзмацніліся ў пачатку гэтага тыдня, пасля таго як у панядзелак раніцай зноў вырас кошт новых крэдытаў для італьянскага ўрада.

Працэнтная стаўка па аблігацыях 10-гадовага пазыкі паднялася з 6,37% да 6,64% гадавых, устанавіўшы новы рэкорд з часу ўвядзення адзінай еўрапейскай валюты. Праблемы Італіі на час адцяснілі нават трывогі ў сувязі з крызісам у Грэцыі, дзе пагадзіўся сысці ў адстаўку прэм’ер-міністр Георгіяс Папандрэу.

Калі ў Грэцыі вырабляецца ўсяго 2% сукупнага ВУП краін еўразоны, то Італія з’яўляецца трэцяй па велічыні эканомікай адзінай валютнай прасторы, саступаючы па гэтым паказчыку толькі Германіі і Францыі.

Комплекс захадаў па эканоміі падтрымалі 380 дэпутатаў ніжняй палаты парламента Італіі, супраць прагаласавалі 26. У пятніцу гэты пакет таксама ўхваліў італьянскі сенат.

Чакаецца, што пасля адстаўкі Берлусконі будзе сфармаваны гэтак званы тэхнакратычны ўрад Італіі, ўзначаліць які можа былы камісар ЕС Марыа Монці.

У ліку ўхваленых захадаў:

Павышэнне падатку на дададзены кошт з 20% да 21%,

Мараторый на павышэнне заробку дзяржслужачых да 2014 года,

Пенсійны ўзрост жанчын, якія працуюць у прыватным сектары, павінен паступова ўзрасці. Ў 2026 годзе ён дасягне 65 гадоў і зраўняецца з пенсiйным узростам мужчын,

узмацняюцца меры па барацьбе з нявыплатай падаткаў, у тым ліку максімальны памер трансакцый з наяўнай валютай абмяжоўваецца 2500 еўра.

Уводзіцца спецыяльны падатак на энергетычны сектар.

Акрамя таго, у бліжэйшы час у Рыме пачне працаваць спецыяльная місія ЕС, якая кантралюе тое, наколькі паспяхова італьянскі ўрад будзе скарачаць даўгі, якія складаюць 120% штогадовага ВУП краіны.

На працягу апошніх 15 гадоў рост італьянскай эканомікі складаў у сярэднім 0,75% у год.

Берлусконі быў адзіным сябрам Лукашэнкі ў Заходняй Еўропе, прымаў афіцыйнага кіраўніка Беларусі ў Рыме і добраахвотна наведваў Мінск з афіцыйным візітам.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць