Здарэнні33

У апошнія дні рэзка ўзрасла колькасць загінулых у ДТЗ, асабліва пешаходаў

У Беларусі на фоне пагаршэння надвор’я ў апошнія дні рэзка ўзрасла колькасць загінулых у дарожна-транспартных здарэннях, асабліва пешаходаў.
Аб гэтым БелаПАН паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Ганна Банадык.

Паводле яе слоў, за 18–20 лістапада на дарогах краіны адбылося 60 ДТЗ, у якіх 21 чалавек загінуў і 63 атрымалі раненні. Сярод загінулых — 11 пешаходаў. З іх трое пераходзілі дарогу па-за пешаходным пераходам, двое знаходзіліся на праезнай частцы, адзін пешаход ляжаў на праезнай частцы, трое ішлі па краі праезнай часткі ў спадарожным напрамку. Усе яны былі без святлоадбівальных элементаў. Адзін пешаход быў збіты, знаходзячыся на абочыне, яшчэ адзін — на нерэгулюемым пешаходным пераходзе на 270 км аўтадарогі Мінск — Гродна.

Супрацоўнікамі ДАІ выяўлена 2.750 парушэнняў Правілаў дарожнага руху пешаходамі, з іх 1.508 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў.

Тыдзень таму, 11–13 лістапада, у выніку ДТЗ у Беларусі загінулі 11 чалавек і 53 былі траўмаваныя. Сярод загінулых — трое пешаходаў.

У сувязі з наяўнай абстаноўкай з 21 па 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Асцярожна — пешаход!».
У гэты перыяд будзе праводзіцца шырокая інфармацыйна-тлумачальная работа аб правілах бяспечных паводзін на дарозе сярод пешых удзельнікаў дарожнага руху і вадзіцеляў як непасрэдна на дарозе, так і ў працоўных калектывах, установах адукацыі.

Будзе актывізавана работа ўсяго асабовага складу органаў унутраных спраў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў у цёмны час сутак і прывіцця насельніцтву навыкаў выкарыстання святлоадбівальных элементаў.

Зыходзячы з аналізу месцаў канцэнтрацыі ДТЗ з удзелам пешаходаў, асабліва на аўтамабільных дарогах, якія праходзяць праз населеныя пункты, сіламі нарадаў дарожна-патрульнай службы будзе забяспечаны кантроль за выкананнем ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

У рамках акцыі будуць праведзены эксперыменты для СМІ, якія наглядна пакажуць бачнасць пешаходаў на дарозе (з флікерам, без флікера, у цёмным, светлым адзенні) з салона аўтамабіля ў цёмны час сутак, з блізкім, далёкім святлом фар і г.д.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы71

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

Джо Байдэн пасля заканчэння прэзідэнцтва перажывае фінансавыя праблемы12

Літоўскія ўлады адмаўляюць, што баявы дрон, які ўпаў у Літве, запусцілі з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы71

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць