Здарэнні44

Супраць сям'і, якая забіла рабаўніка з пісталетам, завялі крымінальную справу

Скандальная гісторыя здарылася ў Маскве.

Супраць сям'і расійскага рок-музыканта Андрэя Гірныка заведзена крымінальная справа. Напярэдадні рабаўнік уварваўся ў іх кватэру і адкрыў агонь па ўдаве і двум сынам музыканта. Аказваючы адпор, мужчыны збілі нападніка да смерці. Самі яны патрапілі ў бальніцу ў цяжкім стане. Праваахоўныя органы афіцыйна інфармацыю не каментуюць.

Сям'і рок-музыканта, якая аказала супраціў узброенаму рабаўніку, пагражае крымінальны пераслед. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Па яго словах, у сераду

ў кватэру ўварваўся мужчына, адкрыў стральбу з пісталета, мяркуецца, з мэтай разбойнага нападу, але атрымаў адпор і памёр на месцы.

Суразмоўца адзначыў, што кватэра належыць сям'і нябожчыка рок-музыканта Андрэя Гірныка. У кватэры знаходзілася ўдава гітарыста Ала Гірнык і яе сыны — 20-гадовы Андрэй і 27-гадовы Мікіта. Выданне LifeNews напярэдадні пісала, што нападнік — 21-гадовы Рамазан Балкоеў.

Яму адчынілі дзверы, таму што чакалі госця.

Калі ён уварваўся ў кватэру, то адкрыў стральбу. Параненыя браты далі налётчыку адпор і збілі яго. Адзін з іх праламаў злачынцу галаву, з-за чаго той памёр на месцы. Пацярпелыя былі сур'ёзна паранены, Мікіту Гірныка даставілі ў рэанімацыю з раненнем патыліцы, грудзі і левага пляча. Яго брату Андрэю спатрэбілася транспартаванне на верталёце: са шматлікімі агнястрэльнымі раненнямі грудзей, ног, галовы яго перавезлі ў гарадскую бальніцу № 36. Іх маці пацярпела менш за ўсіх, у яе непранікальнае раненне паяснічнай вобласці, рэзаная рана левай кісці, гематома жывата. «Я зараз у бальніцы, Андрэй у рэанімацыі, стан цяжкі», — сказаў «Газеце.Ru» Іван Ткачоў, лідар музычнай групы Mercedes Dance, у склад якой уваходзіў Андрэй Гірнык.

Крымінальная справа заведзена па арт. 108 УК РФ (забойства, здзейсненае пры перавышэнні неабходнай абароны).

Віну за смерць налётчыка, па словах крыніцы «Інтэрфакса», на сябе ўзяла Ала Гірнык. Яна заявіла, што менавіта яна стукнула яго цяжкім прадметам па галаве. На месцы здарэння быў знойдзены пісталет з глушыльнікам, з якога страляў рабаўнік. Крыніца адзначае, што зброя была траўматычнай і пераробленай для стральбы баявымі патронамі. Таксама ў злачынцы знайшлі траўматычны рэвальвер.

Афіцыйна праваахоўныя органы інфармацыю пра завядзенне справы ў дачыненні сям'і Гірнык не каментуюць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў13

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць