Грамадства4242

Чыноўнік-беларусафоб Андрэй Герашчанка звольнены ў сувязі са сканчэннем кантракта

Ён быў начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Начальнік аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Андрэй Герашчанка, які набыў скандальную вядомасць пасля публікацыі шэрага антыбеларускіх матэрыялаў, звольнены ў сувязі са сканчэннем кантракта.

«Справа Герашчанкі» пачалася пасля таго, як чыноўнік даў інтэрв’ю расейскаму парталу «Материк», дзе разважаў пра штучнасць беларускай мовы, культуры і адмаўляў існаванне беларускай нацыі, а Беларусь назваў «ещё одним русским государством».

Падобныя выказванні дзяржаўнага служачага выклікалі рэзкую рэакцыю кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея, і старшыні афіцыёзнага саюза пісьменнікаў, сябрам якого з’яўляецца Герашчанка, Мікалая Чаргінца, які заявіў, што «мы будзем з такімі распраўляцца». У выніку віцебскі чыноўнік быў адзіным на апошнім з’едзе праўладнага саюза пісьменнікаў, хто прагаласаваў супраць перабрання былога міліцэйскага генерала старшынём.

Андрэй Герашчанка заяўляў, што ў лютым яму параілі звольніцца, аднак па сваім жаданні ён сыходзіць не стаў. Цяпер падобна на тое, што адэпту Вялікай Расіі прыйдзецца пашукаць новае працоўнае месца замест утульнага чыноўніцкага крэсла.

23 лістапада ён атрымаў афіцыйнае уведамленне, што адміністрацыя Кастрычніцкага раёна спыняе з ім працоўныя стасункі з 26 снежня ў сувязі са сканчэннем тэрміна кантракта.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?18

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, які абутак носіць8

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла20

Польская пракуратура шукае беларуса, якога абвінавачваюць у забойстве полькі4

Некаторых мужчын у Беларусі запрашаюць здаць адбіткі пальцаў. Навошта?6

Лукашэнку «стала кепска», калі ён даведаўся, «чым дыхае народ»23

«Абарончы джыхад захоплівае Татарстан». Некалі ліберальная журналістка Латыніна паразважала, якой была б Расія без Пуціна85

На Камароўскім рынку прадаюць грыбы па 450 рублёў. За што такая цана?3

Лукашэнка пра чыноўнікаў: Пабудзе недзе ў месцах не так аддаленых — залаты чалавек21

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?18

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць