Грамадства22

Прадпрымальнікам Чэрвеньскага дазволілі працаваць да 1 красавіка

Прадпрымальнікам сталічнага Чэрвеньскага рынку будзе дазволена працаваць да 1 красавіка 2012 года, а не да 1 студзеня, паведаміў старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка па выніках праведзеных 25 лістапада перамоваў з кіраўніцтвам Мінгарвыканкама.

«Спачатку прайшла сустрэча з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Уладзімірам Калтовічам, затым прадпрымальнікі плаўна перамясціліся ў кабінет старшыні Мікалая Ладуцькі, — сказаў Шумчанка. — Па выніках абмеркавання

Ладуцька заявіў, што арэнда рынку прадоўжана да 1 красавіка і гэта ўжо крайні тэрмін.
Паколькі ўдзельнікі перамоваў не прыйшлі да агульнага назоўніка, прадпрымальнікі прапанавалі правесці яшчэ адну сустрэчу праз тыдзень».

«Агульная

пазіцыя прадпрымальнікаў такая: пляцоўка, выдзеленая ў мікрараёне Лошыца, павінна быць заасфальтавана і рынак павінен працаваць там у тым выглядзе, у якім працуе цяпер
, толькі што ралеты новыя паставіць», — падкрэсліў Шумчанка.
Горад жа, па яго словах, заяўляе аб тым, што ў такім выглядзе рынкаў больш не будзе.

Як адзначыў кіраўнік «Перспектывы», прадстаўнікі іранскай кампаніі «Дыдас Інтэрнэшнл Груп», якая збіраецца будаваць на тэрыторыі Чэрвеньскага рынку гандлёвы цэнтр, незадаволеныя пралангірааваннем працы аб’екта, але яны вымушаныя арыентавацца на пазіцыю гарвыканкама і разлічваюць, што пасля 1 красавіка праца рынку на гэтым месцы не будзе ў чарговы раз працягнутая.

«Цяпер перад намі стаіць задача накіраваць працэс у патрэбнае рэчышча, каб 1 Красавік зноў не ішла гаворка пра страйк і г.д. Напэўна, мы правядзем прэс-канферэнцыю, на якой прадставім свае прапановы. Заўтра абмяркуем, што рабіць далей», — сказаў Шумчанка. Паводле яго слоў, у прадпрымальнікаў няма дрыжыкаў у каленках і яны не адчуваюць эйфарыі ад сустрэч з чыноўнікамі. «Яны выступаюць ад імя тысячнага калектыву, паслядоўна адстойваюць свой пункт гледжання і будуць гэта рабіць і далей», — заявіў кіраўнік «Перспектывы».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць