Грамадства33

Яўгену Васьковічу ўзмацнілі рэжым утрымання, але ён не здаецца

Нязломнага анархіста, асуджанага на 7 гадоў турмы, перавялі з калоніі ў турму.

Зняволенаму актывісту незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгену Васьковічу зрабілі больш жорсткім рэжым утрымання ў папраўчай установе «Турма № 4».
Тры гады з сямі ён правядзе за кратамі ва ўмовах строгага рэжыму. Пра гэта актывіст паведаміў у лісьце сваёй маці.

«Ён піша: „12 кастрычніка мяне асудзілі на тры гады турмы. У той жа дзень мяне прывезлі ў турму. 14 кастрычніка перавялі ў камеру. Сядзім утрох. У сераду 19-га мяне павялі на камісію па пастаноўцы на строгі рэжым.

На ёй далі дзесяць сутак карцару за абразу дзеючай улады. Потым дадавалі яшчэ суткі. У ШЫЗА правёў трыццаць сутак“.
Цяпер, як я разумею, яму належыцца адно кароткачасовае спатканне і адна бандэролька на год. У снежні нібыта можна будзе атрымаць спатканне».

***

​​Яўгена Васьковіча і двух прыхільнікаў ідэяў анархізму Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму за напад на будынак бабруйскага КДБ у кастрычніку 2010 года. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясенні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Васьковіч прызнаў факт нападу, але не пакаяўся. Пракапенка і Сырамалотаў віну прызналі і раскаяліся. У ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году хлопцы кінулі ў будынак КДБ дзьве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Да пераводу ў турму № 4 Васьковіч адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15. Вызвалены з гэтай калоніі палітвязень Аляксандр Маўчанаў паведаміў, што Яўген Васьковіч не падпарадкоўваецца загадам адміністрацыі калоніі, за што рэгулярна трапляе ў штрафны ізалятар.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным3

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным3

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць