Улада77

Лукашэнка: Беларусь падзяляе заклапочанасць Расіі з нагоды амерыканскай ПРА

«Калі трэба, мы будзем абараняць зямлю Смаленшчыны, Пскоўшчыны як свае».

Беларусь падзяляе заклапочанасць Расіі з нагоды размяшчэння ў Еўропе элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны (СРА). Аб гэтым заявіў сёння А.Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, у час рабочай паездкі ў Івацэвіцкі раён.

«Я сапраўды заяўляў пра тое, што мы заклапочанасці і рызыкі Расійскай Федэрацыі па абараназдольнасці падзяляем, і не проста падзяляем — размяшчэнне супрацьракетных сістэм у межаў Расіі — гэта, чытай, ля межаў Беларусі.

Гэта нашы межы, перш за ўсё,
— заявіў Лукашэнка. — Мы сёння знаходзімся пад абаронай ядзернага парасона Расіі. І калі наносіцца шкода інтарэсам гэтага парасона з боку якой бы то ні было групоўкі, то гэта шкода і небяспека для нас».

«Значыць, я, напэўна, правільна падзяляю гэтую заклапочанасць, бо ідзе ўзмацненне узброеных сіл НАТА каля нашых межаў», — заўважыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, беларусы і расіяне — гэта людзі аднаго дрэва, аднаго кораня.
«Я гэта казаў і не баюся казаць. Расейцы нам не ворагі — гэта нашы браты, і мы з імі павінны заўсёды знаходзіцца ў адзінай счэпцы, каб выжыць у гэтым цяжкім свеце, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Дзякуй богу, што Расія да нас так ставіцца.
Так, былі розныя моманты, было ўсё, але мы сёння прыйшлі да таго, што мы патрэбныя адзін аднаму.
І Расія зразумела — без Беларусі «і не туды і не сюды».

«Што тычыцца супрацьракетнай абароны — гэта наша заклапочанасць, у тым ліку таму што гэта ў нашых межаў», — яшчэ раз падкрэсліўён.

Гаворачы аб супрацоўніцтве з Расіяй у гарантаванні ваеннай бяспекі, Лукашэнка нагадаў, што на заходнім напрамку ў рамках Саюзнай дзяржавы ў дзвюх краін сфарміравана рэгіянальная групоўка войскаў, аснову якой складае беларуская армія.

«75 тыс. штыкоў тут, у Беларусі.
Мы атрымліваем па ўнутрырасейскіх цэнах ўзбраенне, мадэрнізуем. Яны ідуць нам у гэтым плане насустрач. Мы выкарыстоўваем іх палігоны, які навучаецца нашых людзей у іх ваенных ВНУ па шэрагу кірункаў. То бок, у нас поўная сучлененасць і ўзаемасувязь», — адзначыў ён.

Што тычыцца пытання аб магчымасці размяшчэння ў Беларусі расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр», Лукашэнка пакінуў яго без каментароў.
«Што датычыцца размяшчэння або не размяшчэння, можна сказаць — без каментароў. Я пакуль на гэтую тэму гаварыць не буду. Мы вядзем перамовы з Расіяй па ўсіх напрамках. Закрытых тэм для абмеркавання няма, і,
калі трэба, мы будзем абараняць зямлю Смаленшчыны, Пскоўшчыны як свае, і расіяне будуць абараняць Беларусь як сваю родную зямлю», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць