Улада3434

Лукашэнка: «Што, я павінен быў маліцца на гэту ржавую трубу?»

Кіраўнік дзяржавы абараняецца ад абвінавачанняў у «распродажы незалежнасці».

Аляксандр Лукашэнка лічыць «вельмі выгаднымі» для Беларусі дамоўленасці з Расіяй у газавай сферы і адхіляе абвінавачванні ў «распродажы незалежнасці краіны». Падчас паездкі па Брэсцкай вобласці журналісты папрасілі кіраўніка дзяржавы даць сваю ацэнку дамоўленасцям, дасягнутым падчас перамоў у Маскве 25 лістапада.

«Тое, што нам удалося вырашыць, а перамовы ішлі больш за два гады, гэта выгада для беларускага народа», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

«Прадаўшы 50% «Белтрансгаза», Беларусь нічога не страчвае,
а наадварот значна набывае, атрымаўшы вялікую скідку па прыродным газе. Гэта эканомія ў год можа скласці 2,5–3 млрд. долараў толькі на прыродным газе. Плюс 2,5 млрд. долараў яны нам пералічылі. Лічыце, у будучым годзе — 5,5 млрд. долараў у цэлым», — сказаў Лукашэнка. «І гэта — тры гады, а потым — прывязка да ўнутрырасійскай цаны. Гэта значыць, мы будзем на роўных канкураваць у Расійскай Федэрацыі са сваім таварам. Гэта вялікая падтрымка для нашай эканомікі», — падкрэсліў прэзідэнт.

Ён заявіў, што расіяне даўно ўгаворвалі ўлады Беларусі прадаць другую частку «Белтрансгаза». «Я ім увесь час казаў:

«Мы не супраць прадаць 100% трубы, але ўмовы — каб яна была заўсёды запоўненая і каб была прапампоўка праз Беларусь, —
адзначыў Лукашэнка. — Гэта паступленні ў краіну за транзіт, падаткі, а таксама занятасць беларускіх грамадзян».

Паводле яго слоў, Беларусь, маючы 50% «Белтрансгаза» і не прадаючы яго Расіі, мела б цану на прыродны газ, як Германія.

«У нас прыродны газ у наступным годзе дасягнуў бы кошту ў 400–420 долараў за 1 тыс. куб. м.
А мы дамовіліся, што будзе на мяжы гэты газ па 165 долараў за 1 тыс. куб. м. Гэта значыць практычна напалову ўпала цана. Гэта было наша цвёрдае патрабаванне. Расіяне за 50% «Белтрансгаза» пайшлі на ўсе нашы ўмовы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Акрамя таго, Расія выдзеліла Беларусі крэдыт да 10 млрд. долараў на будаўніцтва атамнай электрастанцыі. А гэта электрычнасць, якую мы сёння вырабляем з прыроднага расійскага газу. Цяпер у нас з'явіцца адзін, другі, а можа потым і трэці, і чацвёрты блок, калі вы захочаце, і мы адыдзем ад гэтай залежнасці, спажыванне прыроднага газу скароцім амаль напалову (калі чатыры блокі будзе). Гэта таксама ўвязана ўсё было пры перамовах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што наперадзе вырашэнне яшчэ шэрагу пытанняў, выгадных для Беларусі. «Па нафце таксама цана можа панізіцца, калі мы дамовімся з Расійскай Федэрацыяй», — адзначыў ён.

«Гэтае рашэнне [па «Белтрансгазе»] развязала цэлы вузел праблем ва ўзаемаадносінах з Расійскай Федэрацыяй», — канстатаваў Лукашэнка.

Наконт выказаных абвінавачанняў у «распродажы незалежнасці краіны» Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «ўсё рассудзіць час».

«Яны [апаненты] які аргумент прыводзяць? Маўляў, Лукашэнка пазбавіўся рычага націску на Расію. Вар'яты! Як быццам Лукашэнка выхапіць з зямлі гэтую трубу і пачне, размахваючы, бегаць па Расіі, пагражаць Расіі. Ну, гэта што, разумныя людзі?

Я з Расіяй не збіраюся ваяваць.
Вось яны прыйдуць — хай паспрабуюць, а мне вайна з Расіяй не патрэбная. Я хачу, каб наша краіна была стабільнай, спакойна развівалася», — падкрэсліў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што калі б Беларусь сёлета мела такую цану на прыродны газ і не было б вывазу значнага аб`ёму валюты ў сувязі з набыццём насельніцтвам аўтамабіляў, у краіне не было б фінансавых праблем. «Вы дайце яшчэ гэтыя 5 млрд у год валюты, і няма ніякіх праблем. Наша эканоміка, грамадства не вытрымалі такой нагрузкі. І што, я павінен быў маліцца на гэту ржавую трубу, якая ў зямлі ляжыць?» — сказаў Лукашэнка. «Ну, вось яны пабудавалі адну трубу «Паўночнага патоку», цяпер другую пабудуюць. Расія — супербагатая краіна, яна можа падарыць нам гэту трубу — задушыся ёю! Але што ты пампаваць будзеш па гэтай трубе? Прыродны газ — гэта нават не нафта. Нафту мы можам з Венесуэлы прывезці, яшчэ аднекуль. Прыродны газ не прывязеш», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у выпадку набыцця звадкаванага газу затраты будуць амаль удвая большымі, чым пры атрыманні яго з Расіі. «Я таксама такі варыянт прапрацоўваў у Катары. Гэта не спантанна нарадзілася рашэнне прадаць 50% «Белтрансгаза».

Я па ўсім свеце праехаў і літаральна памацаў сваімі рукамі ўсё, што мы можам набыць», —
сказаў прэзідэнт.

«Вы ведаеце, хто енчыць і вые. Вось калі б «Белтрансгаз» купілі Еўрасаюз ці Амерыка, паверце, была б поўная цішыня. І не было б «здрады», не было б «здачы незалежнасці і суверэнітэту», як яны кажуць і енчаць там. Усё гэта — гнілая, дохлая палітыка», — адзначыў Лукашэнка.

«А наогул ёсць добры суддзя — час. Пройдзе час, вы самі ўсё ўбачыце. Я не для таго ў краіне, каб здаваць суверэнітэт і незалежнасць. Я павінен прымаць аптымальныя рашэнні.

Ні адзін работнік вытворчасці, ні адзін спецыяліст мяне за гэта не пакрытыкаваў.
А наадварот сказаў: малайцы, зрабілі правільна, зрабілі добра», — лічыць прэзідэнт.

Каментары34

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?5

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Знаёмая аддала мінчуку стары вясковы дом на хутары — той ператварыў яго ў шэдэўр11

Пяць гадоў таму «дыджэі перамен» уключылі Цоя на дзяржаўным мерапрыемстве. Што з імі цяпер?12

У Беларусь прыбылі першыя расійскія вайскоўцы для сумесных вучэнняў9

У Мінску з аўкцыёну прадаюць кватэру плыўчыхі Аляксандры Гераcімені5

«Мы сустрэлі захад, мы сустрэлі світанак». Жанчына расказала, колькі гадзін стаяла ў чарзе, каб выехаць з Беларусі ў Літву21

Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

У ліпені выпала амаль у паўтара разы болей ападкаў, чым звычайна1

Заснавальніца прыватнага медцэнтра расказала, як схуднела на 25 кілаграм і ледзь не памерла ад «Аземпіка»12

У Тульскай вобласці экс-баец узарваў гранату, якую прыцягнуў з вайны ва Украіне. Загінулі чатыры чалавекі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?5

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць